віхля́сты, -ая, -ае (разм.).

1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі).

2. Звілісты, пакручасты.

Віхлястыя сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віхля́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. віхля́сты віхля́стая віхля́стае віхля́стыя
Р. віхля́стага віхля́стай
віхля́стае
віхля́стага віхля́стых
Д. віхля́стаму віхля́стай віхля́стаму віхля́стым
В. віхля́сты (неадуш.)
віхля́стага (адуш.)
віхля́стую віхля́стае віхля́стыя (неадуш.)
віхля́стых (адуш.)
Т. віхля́стым віхля́стай
віхля́стаю
віхля́стым віхля́стымі
М. віхля́стым віхля́стай віхля́стым віхля́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віхля́сты

1. разг. вихля́вый, вихля́стый;

2. анат. болта́ющийся;

в. суста́ў — болта́ющийся суста́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віхля́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі). Ён [сведка] сапраўды ішоў нейкай няўпэўненай віхлястай паходкай і нібы прынюхваўся да таго, што адбывалася ў зале. Лынькоў.

2. Звілісты, пакручасты. Віхлястыя сцежкі. □ Паглыбляліся, выпростваліся віхлястыя і ленаватыя рачулкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вихля́вый віхля́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вихля́стый віхля́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

болта́ющийся / болта́ющийся су́став анат. віхля́сты суста́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхля́баны, -ая, -ае (разм.).

1. У якім аслаблі мацаванні; расхістаны.

Расхлябаныя дзверы.

2. перан. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдасці, віхлясты.

Расхлябаная паходка.

3. перан. Недысцыплінаваны, неарганізаваны (неадабр.).

Р. чалавек.

|| наз. расхля́банасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛІПАГРАМАТЫ́ЧНЫ ВЕРШ,

верш, інструментаваны такім чынам, што ў ім адсутнічае які-небудзь адзін ці некалькі гукаў (літар). Часам Л.в. ствараюць дзеля мілагучнасці. Часцей за ўсё Л.в. — гэта своеасаблівы верш-забава, які дэманструе версіфікатарскія здольнасці паэта і гукавыя магчымасці пэўнай мовы. У бел. паэзіі Л.в. надзвычай рэдкія. Адзін з нямногіх — «Матылёк» Р.​Барадуліна, у якім выразная алітэрацыя на «л» і ні разу не ўжыты гук «р»:

Лілею
     млявы
          плёс
              люляе,
З-пад злежалых
              аблок
                   здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы
Пялёстак лёгкі —
                  матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею —
Каб не любіла больш да слёз
Бліскучы ад лускі і глею
Самлелы, 
           абмялелы 
                       плёс.

В.​П.​Рагойша.

т. 9, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разві́нчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад развінціць.

2. у знач. прым. Разм. Пазбаўлены душэўнай раўнавагі, маральна і фізічна знясілены. Развінчаныя нервы.

3. у знач. прым. Разм. Няцвёрды, віхлясты, расслаблены (пра хаду, рухі, жэсты і пад.). Гуляе ў скверы абармот Развінчанай паходкай. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)