ВІТАМІ́Н A,

гл. Рэцінол.

т. 4, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вітамін A 1/37, 132, 140, 154, 568; 2/130; 3/103; 5/414, 434; 6/222, гл. Рэцінол

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАВІТАМІ́НЫ,

рэчывы, якія паступаюць з ежай і з’яўляюцца крыніцай утварэння ў арганізме чалавека і жывёл вітамінаў. З карацінаў (ёсць у моркве, шыпшыне, парэчках, памідорах і інш.) утвараецца вітамін A (гл. Рэцінол). Некат. стэрыны з’яўляюцца П. вітаміну D. Біясінтэз вітамінаў з П адбываецца ў арганізме чалавека (жывёлы) у выніку абмену рэчываў, пад уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя, напр., УФ-апраменьвання.

т. 12, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРГА́ (Amelanchier),

род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны 3 віды: І. каласістая (A. spicata), І. канадская (A. canadensis), І. альховалістая (A. alnifolia). У дэндрарыях і парках Беларусі трапляюцца яшчэ 5 відаў І. (круглалістая, пышнаквітучая, гладкая, малаплодная, крывава-чырвоная).

Аднадомныя, лістападныя дрэвы і кусты выш. да 8 м. Лісце простае, суцэльнае, цёмна-зялёнае, восенню аранжава-чырвонае. Кветкі белыя або крэмавыя ў шчыткападобных гронках. Цвітуць у маі, пладаносяць у ліп. — жніўні. Плод — сакавіты, ягадападобны, сінявата-чорны яблык дыяметрам да 1 см, ядомы. мае цукар, вітамін С, карацін і інш Пладовыя, меданосныя, лек. (плады, кара, лісце), дэкар. расліны.

Ірга круглалістая.

т. 7, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНТАТЭ́НАВАЯ КІСЛАТА́, вітамін B3,

прадукт злучэння β-аланіну з пантоевай к-той. Водарастваральная. У клетках жывёл і раслін уваходзіць у састаў каферменту A, які прымае ўдзел у найважн. рэакцыях абмену рэчываў. Сінтэзуецца зялёнымі раслінамі, мікраарганізмамі, у т. л. кішэчнай мікрафлорай. Недахоп П.к. ў арганізме выклікае запаволенне росту, пашкоджанне скуры, пасівенне валасоў, парушэнне дзейнасці нерв. сістэмы і страўнікава-кішачнага тракту. У чалавека сутачная патрэбнасць у П.к. (10 мг) задавальняецца пры харчаванні (П.к. ёсць у дражджах, капусце, малацэ, моркве, печані, яйках і інш.). Кальцыевую соль П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях абменных працэсаў, недастатковасці кровазвароту, алергічных станах і інш.

С.​С.​Ермакова.

т. 12, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пантатэ́навы

(ад гр. pantothen = адусюль);

п-ая кіслатавітамін групы В, які ў клетках жывёл і раслін уваходзіць у склад каферменту A, што ўдзельнічае ў многіх працэсах абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

popularly [ˈpɒpjələli] adv.

1. папуля́рна;

a popularly written encyclopedia папуля́рна напі́саная энцыклапе́дыя

2. усенаро́дна;

popularly accepted усі́мі прыня́ты, прызна́ны;

Vitamin C is popularly believed to prevent colds. Звычайна лічыцца, што вітамін C прадухіляе прастуду.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rich2 [rɪtʃ] adj.

1. бага́ты

2. кашто́ўны, дарагі́, раско́шны

3. (in, with) бага́ты (на што-н.);

Citrus fruits are rich in vitamin C. Цытрусавыя фрукты багатыя на вітамін С.

4. урадлі́вы; бага́ты;

rich soil урадлі́вая гле́ба

5. здо́бны; тлу́сты (пра ежу);

a rich fruit cake здо́бны фрукто́вы торт

6. густы́, інтэнсі́ўны, я́ркі (пра колер, гук, пах і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)