Віспа ’нізкі пакаты пясчаны бераг’ (стол., Яшк.). Укр. виспа ’востраў’, польск. wyspa. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (з пераносам значэння ’востраў’ → ’нізкі бераг’). Польск. wyspa Брукнер (639) суадносіць з дзеясловам suć, spę ’насыпаць’ (параўн. яшчэ рус. сопка, бел. сопка). Гл. вы́сып.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́спа Нізкі, пакаты пясчаны бераг (Цэнтр. Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Во́спа (БРС, Шат., Бяльк., Яруш., Бес., КЭС). Рус. о́спа, дыял. во́спа, укр. ві́спа, ст.-рус., д.-слав. осъпа, польск. ospa, в.-луж. wospica ’адзёр’, н.-луж. wospica ’тс’, чэш. ospica ’сып’, славац. ospice мн. л. ’тс’, балг. о́спа ’тс’, серб.-харв. о̏спа ’воспа’, славен. óspice мн. л. ’адзёр’. Прасл. *o‑sъp‑a з *obsъpa (Махэк₂, 419; Мяркулава, Этимология, 1970, 146 і наст.). Да сыпаць (гл.). Параўн. Праабражэнскі, 1, 664 і наст.; Фасмер, 3, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)