Хваробы вірусныя (чалавека і жывёл) 1/104—105, 383; 3/163, 420

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́РУСНЫЯ ХВАРО́БЫ,

хваробы раслін, жывёл і чалавека, узбуджальнікамі якіх з’яўляюцца вірусы. Падзяляюцца на групы: пухліны і інфекцыі. У чалавека выклікаюцца вірусамі РНК- і ДНК-геномных тыпаў. Крыніца заражэння — хворыя і вірусаносьбіты; шляхі — паветрана-кропельны (узбуджальнікі вострых рэспіратарных захворванняў, адру і інш.), аліментарны (узбуджальнікі кішэчных інфекцый і інш.), трансмісіўны (узбуджальнікі крывяных інфекцый і інш.), праз скуру (вірусы шаленства, воспы натуральнай, папіломы і інш.), палавы (вірус герпесу, узбуджальнік СНІДу і інш.), парэнтэральны (узбуджальнік гепатыту В.), трансплацэнтарны (унутрывантробны, выклікае цяжкія захворванні нованароджаных) і інш. Патагеннае дзеянне вірусаў абумоўлена ў першую чаргу пашкоджаннем клетак, у якіх яны размнажаюцца. Часткова яно можа быць звязана з гібеллю клетак пад уплывам антывірусных антыцел і сенсібілізаваных Т-лімфацытаў, а таксама з цытатаксічным уплывам вірыёнаў на клеткі органаў, у якіх вірус не размнажаецца. Вірусныя хваробы класіфікуюць паводле цяжкасці хваробы, віду ўзбуджальніка, механізма перадачы, крыніцы інфекцыі, месца заражэння і інш. Адрозніваюць прыроднаачаговыя і антрапагенныя заанозы, паза- і ўнутрыбальнічныя антрапанозы. Да вірусных хвароб адносяцца: поліяміэліт, герпес, грып, воспа, адзёр, энцэфаліты, ліхаманкі, гепатыт інфекцыйны, краснуха, шаленства і інш. У большасці выпадкаў пасля іх застаецца працяглы імунітэт. Лячэнне: процівірусныя хім. прэпараты, інтэрфероны, імунапрэпараты, патагенетычныя і сімптаматычныя сродкі. У жывёл вірусныя хваробы выклікаюцца агульнымі з чалавекам або патагеннымі толькі для іх заавірусамі. Адрозненні ў этыялогіі, патагенезе, клінічных праяўленнях, фарміраванні імунітэту, метадах дыягностыкі і лячэння ў параўнанні з віруснымі хваробамі чалавека нязначныя. Для свойскай жывёлы асабліва небяспечныя яшчур, шаленства, чума, воспа, грып і інш. У раслін — гл. Вірусныя хваробы раслін.

А.П.Красільнікаў.

т. 4, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вірусныя хваробы раслін 3/99—100; 6/531; 11/48

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́РУСНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н,

інфекцыйныя хваробы, якія выклікаюцца фітапатагеннымі вірусамі. Пашкоджваюць кветкавыя расліны, хвойныя, папарацепадобныя, водарасці, грыбы. Прычыняюць вял. страты с.-г. культурам, якія размнажаюцца вегетатыўна, зніжаюць устойлівасць раслін да неспрыяльных фактараў асяроддзя і павышаюць успрымальнасць іх Да інш. патагенаў. Вірусныя хваробы раслін падзяляюць на мазаічныя хваробы раслін (мазаікі) і жаўтухі раслін. Вонкавыя прыкметы вірусных хвароб раслін: мазаічная афарбоўка, хлароз і пажаўценне лісця, некрозы, прыгнечанне росту, дэфармацыя органаў. Вірусныя хваробы раслін перадаюцца з сокам хворых раслін пры пікіраванні расады, пасынкаванні, кантакце хворых і здаровых раслін, пры вегетатыўным размнажэнні, прышчэпках, насякомымі-пераносчыкамі (пераважна тлямі і цыкадамі). Ідэнтыфікуюцца з дапамогай імуналагічных метадаў, у т. л. імунаферментнай дыягностыкі. На Беларусі віруснымі хваробамі найчасцей пашкоджваюцца бульба (мазаіка звычайная, палоскавая і маршчыністая, аўкуба-мазаіка, мазаічнае закручванне лісця, скручванне лісця, кучаравая карлікавасць, пярэстасцябловасць і інш.), лубін (пабурэнне, вузкалістасць), памідоры (мазаіка, стрык), яблыня (мазаіка, хларатычная плямістасць лісця, ямістасць і баразнаватасць драўніны). Меры барацьбы: вырошчванне ўстойлівых сартоў, атрыманне здаровага насеннага і пасадачнага матэрыялу біятэхнал. метадамі і ахова яго ад віруснай рэінфекцыі, знішчэнне насякомых-пераносчыкаў і інш.

Літ.:

Амбросов А.Л. Вирусные болезни картофеля и меры борьбы с ними. Мн., 1975;

Дубоносов Т.С., Панарин И.В., Каневчева И.С. Вирусные болезни злаков. М., 1975;

Власов Ю.И. Вирусные и микоплазменные болезни растений. М., 1992;

Блоцкая Ж.В. Вирусные болезни картофеля. Мн., 1993.

Ж.В.Блоцкая.

т. 4, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ві́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ві́русны ві́русная ві́руснае ві́русныя
Р. ві́руснага ві́руснай
ві́руснае
ві́руснага ві́русных
Д. ві́руснаму ві́руснай ві́руснаму ві́русным
В. ві́русны (неадуш.)
ві́руснага (адуш.)
ві́русную ві́руснае ві́русныя (неадуш.)
ві́русных (адуш.)
Т. ві́русным ві́руснай
ві́руснаю
ві́русным ві́руснымі
М. ві́русным ві́руснай ві́русным ві́русных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ге́рпес-ві́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́рпес-ві́русны ге́рпес-ві́русная ге́рпес-ві́руснае ге́рпес-ві́русныя
Р. ге́рпес-ві́руснага ге́рпес-ві́руснай
ге́рпес-ві́руснае
ге́рпес-ві́руснага ге́рпес-ві́русных
Д. ге́рпес-ві́руснаму ге́рпес-ві́руснай ге́рпес-ві́руснаму ге́рпес-ві́русным
В. ге́рпес-ві́русны (неадуш.)
ге́рпес-ві́руснага (адуш.)
ге́рпес-ві́русную ге́рпес-ві́руснае ге́рпес-ві́русныя (неадуш.)
ге́рпес-ві́русных (адуш.)
Т. ге́рпес-ві́русным ге́рпес-ві́руснай
ге́рпес-ві́руснаю
ге́рпес-ві́русным ге́рпес-ві́руснымі
М. ге́рпес-ві́русным ге́рпес-ві́руснай ге́рпес-ві́русным ге́рпес-ві́русных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папіло́ма-ві́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папіло́ма-ві́русны папіло́ма-ві́русная папіло́ма-ві́руснае папіло́ма-ві́русныя
Р. папіло́ма-ві́руснага папіло́ма-ві́руснай
папіло́ма-ві́руснае
папіло́ма-ві́руснага папіло́ма-ві́русных
Д. папіло́ма-ві́руснаму папіло́ма-ві́руснай папіло́ма-ві́руснаму папіло́ма-ві́русным
В. папіло́ма-ві́русны (неадуш.)
папіло́ма-ві́руснага (адуш.)
папіло́ма-ві́русную папіло́ма-ві́руснае папіло́ма-ві́русныя (неадуш.)
папіло́ма-ві́русных (адуш.)
Т. папіло́ма-ві́русным папіло́ма-ві́руснай
папіло́ма-ві́руснаю
папіло́ма-ві́русным папіло́ма-ві́руснымі
М. папіло́ма-ві́русным папіло́ма-ві́руснай папіло́ма-ві́русным папіло́ма-ві́русных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэспірато́рна-ві́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэспірато́рна-ві́русны рэспірато́рна-ві́русная рэспірато́рна-ві́руснае рэспірато́рна-ві́русныя
Р. рэспірато́рна-ві́руснага рэспірато́рна-ві́руснай
рэспірато́рна-ві́руснае
рэспірато́рна-ві́руснага рэспірато́рна-ві́русных
Д. рэспірато́рна-ві́руснаму рэспірато́рна-ві́руснай рэспірато́рна-ві́руснаму рэспірато́рна-ві́русным
В. рэспірато́рна-ві́русны (неадуш.)
рэспірато́рна-ві́руснага (адуш.)
рэспірато́рна-ві́русную рэспірато́рна-ві́руснае рэспірато́рна-ві́русныя (неадуш.)
рэспірато́рна-ві́русных (адуш.)
Т. рэспірато́рна-ві́русным рэспірато́рна-ві́руснай
рэспірато́рна-ві́руснаю
рэспірато́рна-ві́русным рэспірато́рна-ві́руснымі
М. рэспірато́рна-ві́русным рэспірато́рна-ві́руснай рэспірато́рна-ві́русным рэспірато́рна-ві́русных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хламіды́йна-ві́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хламіды́йна-ві́русны хламіды́йна-ві́русная хламіды́йна-ві́руснае хламіды́йна-ві́русныя
Р. хламіды́йна-ві́руснага хламіды́йна-ві́руснай
хламіды́йна-ві́руснае
хламіды́йна-ві́руснага хламіды́йна-ві́русных
Д. хламіды́йна-ві́руснаму хламіды́йна-ві́руснай хламіды́йна-ві́руснаму хламіды́йна-ві́русным
В. хламіды́йна-ві́русны (неадуш.)
хламіды́йна-ві́руснага (адуш.)
хламіды́йна-ві́русную хламіды́йна-ві́руснае хламіды́йна-ві́русныя (неадуш.)
хламіды́йна-ві́русных (адуш.)
Т. хламіды́йна-ві́русным хламіды́йна-ві́руснай
хламіды́йна-ві́руснаю
хламіды́йна-ві́русным хламіды́йна-ві́руснымі
М. хламіды́йна-ві́русным хламіды́йна-ві́руснай хламіды́йна-ві́русным хламіды́йна-ві́русных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БАРТКЕ́ВІЧ Уладзімір Сяргеевіч

(н. 21.10.1937, в. Паперня Мінскага р-на),

бел. вучоны-эпідэміёлаг. Д-р мед. н. (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1963 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Даследуе прыродна-ачаговыя вірусныя інфекцыі, асаблівасці фактарыяльна-эпідэмічнага працэсу пры тэхнагеннай радыяцыі, выкарыстанне матэм. мадэліравання пры вывучэнні вірусных інфекцый.

т. 2, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)