ВІРТУА́ЛЬНЫЯ ЧАСЦІ́ЦЫ,

кароткаіснуючыя прамежкавыя станы, якія ўзнікаюць у працэсах узаемадзеяння ці пры флуктуацыях квантавых палёў.

У квантавай тэорыі поля для віртуальных часціц парушаецца звычайная рэлятывісцкая сувязь паміж энергіяй і імпульсам і таму ім нельга прыпісаць пэўнае значэнне масы. Аднак віртуальныя часціцы пераносяць энергію, імпульс, зарад і інш. квантавыя лікі, што забяспечвае выкананне адпаведных законаў захавання. У нерэлятывісцкай квантавай механіцы ў адпаведнасці з неазначальнасцей суадносінамі энергія прамежкавых станаў вызначаецца з дакладнасцю да ΔE ~ ΔE / Δt , дзе ΔE — неазначальнасць энергіі, = 2π , ℏ — Планка пастаянная, Δt — час існавання віртуальных часціц. Таму адпаведныя віртуальныя часціцы захоўваюць імпульс і шэраг іншых квантавых характарыстык, акрамя энергіі.

Віртуальныя часціцы непасрэдна эксперыментальна не назіраюцца, але іх ускосныя праяўленні, напр. палярызацыя вакууму квантавай тэорыі поля, правераны з высокай дакладнасцю. Шэраг рэальных часціц быў прадказаны на аснове іх віртуальных праяўленняў (П-, W​±-мезоны і інш.). У той жа час віртуальныя часціцы могуць і не мець аналагаў сярод рэальных (напр., т.зв. рэджэон у моцных узаемадзеяннях).

Я.​А.​Таўкачоў.

т. 4, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віртуа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. віртуа́льны віртуа́льная віртуа́льнае віртуа́льныя
Р. віртуа́льнага віртуа́льнай
віртуа́льнае
віртуа́льнага віртуа́льных
Д. віртуа́льнаму віртуа́льнай віртуа́льнаму віртуа́льным
В. віртуа́льны (неадуш.)
віртуа́льнага (адуш.)
віртуа́льную віртуа́льнае віртуа́льныя (неадуш.)
віртуа́льных (адуш.)
Т. віртуа́льным віртуа́льнай
віртуа́льнаю
віртуа́льным віртуа́льнымі
М. віртуа́льным віртуа́льнай віртуа́льным віртуа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міфі́чна-віртуа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міфі́чна-віртуа́льны міфі́чна-віртуа́льная міфі́чна-віртуа́льнае міфі́чна-віртуа́льныя
Р. міфі́чна-віртуа́льнага міфі́чна-віртуа́льнай
міфі́чна-віртуа́льнае
міфі́чна-віртуа́льнага міфі́чна-віртуа́льных
Д. міфі́чна-віртуа́льнаму міфі́чна-віртуа́льнай міфі́чна-віртуа́льнаму міфі́чна-віртуа́льным
В. міфі́чна-віртуа́льны (неадуш.)
міфі́чна-віртуа́льнага (адуш.)
міфі́чна-віртуа́льную міфі́чна-віртуа́льнае міфі́чна-віртуа́льныя (неадуш.)
міфі́чна-віртуа́льных (адуш.)
Т. міфі́чна-віртуа́льным міфі́чна-віртуа́льнай
міфі́чна-віртуа́льнаю
міфі́чна-віртуа́льным міфі́чна-віртуа́льнымі
М. міфі́чна-віртуа́льным міфі́чна-віртуа́льнай міфі́чна-віртуа́льным міфі́чна-віртуа́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НАРАДЖЭ́ННЕ ПА́РЫ часціца-антычасціца,

адзін з відаў узаемапераўтварэння элементарных часціц, у якім у выніку эл.-магн. (ці інш.) узаемадзеяння адначасова ўзнікаюць часціца і антычасціца. Магчымасць Н.п. (і яе анігіляцыі) вынікае з рэлятывісцкага Дзірака ўраўнення. У 1933 І. і Ф.Жаліо-Кюры эксперыментальна выявілі Н.п. электрон-пазітрон гама-квантамі ад радыеактыўнай крыніцы.

Працэсы Н.п. адбываюцца ў кулонаўскім полі ядра атама пры энергіі фатона, якая перавышае падвоеную энергію спакою часціцы (паводле законаў захавання энергіі-імпульсу Н.п. адзінкавым фатонам немагчыма). Магчымы працэс Н.п. віртуальным фатонам (гл. Віртуальныя часціцы). Пры сутыкненнях часціц высокіх энергій назіраецца таксама працэс нараджэння мюонных пар. У адронных сутыкненнях Н.п. μ​+μ​ звязана з эл.-магн. анігіляцыяй кваркаў 1 антыкваркаў, якія ўваходзяць у склад адронаў, або з працэсамі канверсіі фатонаў тармазнога выпрамянення, утвораных пры сутыкненнях кваркаў з кваркамі ці глюонамі. Працэсы Н.п. μ​+μ​ вывучаюцца ў межах квантавай хромадынамікі і кваркпартоннай мадэлі (гл. Партоны).

В.​І.​Куўшынаў.

т. 11, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)