Вінтавое ружжо 3/98

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНТАВО́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ,

раздымнае нерухомае злучэнне дэталей з дапамогай вінтоў. У адрозненне ад балтавога злучэння вінтавое злучэнне не патрабуе гаек, бо разьба робіцца ў самой дэталі.

т. 4, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вінтавое злучэнне 3/97; 4/583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

вінтавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вінтавы́ вінтава́я вінтаво́е вінтавы́я
Р. вінтаво́га вінтаво́й
вінтаво́е
вінтаво́га вінтавы́х
Д. вінтаво́му вінтаво́й вінтаво́му вінтавы́м
В. вінтавы́ (неадуш.)
вінтаво́га (адуш.)
вінтаву́ю вінтаво́е вінтавы́я (неадуш.)
вінтавы́х (адуш.)
Т. вінтавы́м вінтаво́й
вінтаво́ю
вінтавы́м вінтавы́мі
М. вінтавы́м вінтаво́й вінтавы́м вінтавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папяро́чна-вінтавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папяро́чна-вінтавы́ папяро́чна-вінтава́я папяро́чна-вінтаво́е папяро́чна-вінтавы́я
Р. папяро́чна-вінтаво́га папяро́чна-вінтаво́й
папяро́чна-вінтаво́е
папяро́чна-вінтаво́га папяро́чна-вінтавы́х
Д. папяро́чна-вінтаво́му папяро́чна-вінтаво́й папяро́чна-вінтаво́му папяро́чна-вінтавы́м
В. папяро́чна-вінтавы́ (неадуш.)
папяро́чна-вінтаво́га (адуш.)
папяро́чна-вінтаву́ю папяро́чна-вінтаво́е папяро́чна-вінтавы́я (неадуш.)
папяро́чна-вінтавы́х (адуш.)
Т. папяро́чна-вінтавы́м папяро́чна-вінтаво́й
папяро́чна-вінтаво́ю
папяро́чна-вінтавы́м папяро́чна-вінтавы́мі
М. папяро́чна-вінтавы́м папяро́чна-вінтаво́й папяро́чна-вінтавы́м папяро́чна-вінтавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́русна-вінтавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́русна-вінтавы́ па́русна-вінтава́я па́русна-вінтаво́е па́русна-вінтавы́я
Р. па́русна-вінтаво́га па́русна-вінтаво́й
па́русна-вінтаво́е
па́русна-вінтаво́га па́русна-вінтавы́х
Д. па́русна-вінтаво́му па́русна-вінтаво́й па́русна-вінтаво́му па́русна-вінтавы́м
В. па́русна-вінтавы́ (неадуш.)
па́русна-вінтаво́га (адуш.)
па́русна-вінтаву́ю па́русна-вінтаво́е па́русна-вінтавы́я (неадуш.)
па́русна-вінтавы́х (адуш.)
Т. па́русна-вінтавы́м па́русна-вінтаво́й
па́русна-вінтаво́ю
па́русна-вінтавы́м па́русна-вінтавы́мі
М. па́русна-вінтавы́м па́русна-вінтаво́й па́русна-вінтавы́м па́русна-вінтавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВІНТ,

адзін з найпрасцейшых механізмаў (разам з клінам, рычагом, колам), якія з’яўляюцца асн. элементамі тэхн. канструкцый. Звычайна вінт — цыліндрычнае ці канічнае цела з нарэзкай па вінтавой лініі або прыстасаванне, дзе выкарыстаны ўласцівасці вінтавой паверхні. Асн. характарыстыка вінта — ход (вышыня пад’ёму вінтавой лініі за адзін абарот).

Прынцып вінта адкрыты больш як 800 гадоў да н.э. Упершыню выкарыстаны Архімедам (3 ст. да н.э.) у водападымальнай машыне (гл. Архімедаў вінт). Ідэю паветранага вінта (прапелера) як сродку руху ў паветр. асяроддзі выказаў Леанарда да Вінчы; М.В.Ламаносаў выкарыстаў яго для стварэння цягі ў мадэлі прылады для метэаралагічных даследаванняў (1754). Прынцыпы выкарыстання паветра вінта тэарэтычна абгрунтаваў Д.Бернулі, сучасную тэорыю яго распрацаваў М.Я.Жукоўскі. Практычнае выкарыстанне двух-, трох- і чатырохлопасцевых вінтоў пачалося з развіццём самалёта- і дырыжаблебудавання (з 1903). Ідэю грабнога вінта абгрунтаваў І.Рэсел (1827), які пабудаваў і першы параход з грабным вінтом (1829). Укараненне грабнога вінта прывяло да якасных змен у мараплаўстве і суднабудаванні. Вял. пашырэнне атрымаў вінт для злучэння (гл. Вінтавое злучэнне) або прымусовага перамяшчэння асобных частак машын і механізмаў. Такія вінты падзяляюцца на: мацаваныя (раздымнае злучэнне дэталей), грузавыя (рым-балты і дамкраты), сілавыя (у прэсах), хадавыя (у супартах і сілавых сталах станкоў), мікраметрычныя (у вымяральных прыладах), установачныя (у геадэзічных, лабараторных і інш. прыладах). Паводле характару нарэзкі яны бываюць: правай і левай, трохвугольнай, трапецаідальнай і прамавугольнай разьбы, адна-, двух- і шматзаходныя, саманаразальныя (укручваюцца ў гладкія адтуліны). Вінты для дрэва — шурупы, маюць востры канец і спец. разьбу. Вінт мае і шмат іншых спосабаў выкарыстання (напр., у ветрарухавіках, вентылятарах); укараненне яго садзейнічала прагрэсу многіх галін тэхнікі.

У.М.Сацута.

т. 4, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)