віне́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. віне́я віне́і
Р. віне́і віне́й
Д. віне́і віне́ям
В. віне́ю віне́і
Т. віне́яй
віне́яю
віне́ямі
М. віне́і віне́ях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВІНЕ́Я

(ад лац. vinea асадны навес),

прыстасаванне, якое выкарыстоўвалася стараж.-рым. арміяй у час аблогі ўмацаванняў. Уяўляла сабой лёгкае збудаванне на катках са сценамі і дахам з плеці або дошак, накрытымі шкурамі або дзёрнам. Бакавыя сцены мелі дзверы і амбразуры. У час руху вінеі да ўмацавання або сцяны крэпасці ззаду прыстаўляліся іншыя вінеі — атрымліваўся крыты ход. Наперадзе ставілася вінея большага памеру з нахіленым шчытом спераду, прызначаная для размяшчэння тарана.

т. 4, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віне́я

(лац. vinea)

асаднае збудаванне на катках са сценамі і страхой з дошак, пакрытых шкурамі, якое выкарыстоўвалася ў старажытнарымскай арміі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБЛО́ГАВАЯ ТЭ́ХНІКА,

машыны, прылады, прыстасаванні, якія ў стараж. часы выкарыстоўвалі для прыкрыцця атакуючых, штурму і разбурэння ўмацаванняў. Уключала пераносныя і рухомыя (на катках) шчыты, вінеі, рухомыя аблогавыя вежы ў некалькі ярусаў з адкіднымі мосцікамі, штурмавыя драбіны, кідальныя машыны, тараны і інш. На Беларусі аблогавая тэхніка выкарыстоўвалася да 14—15 ст., калі на змену ёй стала прыходзіць аблогавая артылерыя.

Віды аблогавай тэхнікі: 1 — шчыт; 2вінея; 3 — рухомая вежа; 4 — рухомыя і падвешвальныя на круках драбіны; 5 — крук-разбуральнік; 6 — штурмавыя драбіны (самбук); 7 — таран.

т. 1, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)