візі́га, -і, ДМі́зе, ж.

Прадукт, які вырабляецца са спінной струны (хорды) асятровых рыб.

Пірагі з візігай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візі́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. візі́га
Р. візі́гі
Д. візі́зе
В. візі́гу
Т. візі́гай
візі́гаю
М. візі́зе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

візі́га ж. визи́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

візі́га, ‑і, ДМ ‑зізе, ж.

Прадукт, які вырабляецца са спінной струны асятровых рыб. Пірагі з візігай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Візіга ’прадукт, які вырабляецца са спінной струны асятровых рыб’ (КТС). Запазычана з рус. визига ’тс’, дзе ўтворана пры дапамозе суф. ‑ига. У іншых слав. мовах суф. ‑ina: польск. wyzina, славен. vízovina, як бараніна і да т. п. Да віз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

визи́га візі́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)