вібры́са
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
вібры́са |
вібры́сы |
| Р. |
вібры́сы |
вібры́с |
| Д. |
вібры́се |
вібры́сам |
| В. |
вібры́су |
вібры́сы |
| Т. |
вібры́сай вібры́саю |
вібры́самі |
| М. |
вібры́се |
вібры́сах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ВІБРЫ́СЫ
(лац. vibrissae ад vibro калыхаюся, выгінаюся),
доўгія, шорсткія, відазмененыя валасы ў млекакормячых, якія выступаюць над паверхняй шорсткага покрыва і выконваюць ролю дадатковых органаў дотыку. Размяшчаюцца пераважна на пярэдняй частцы галавы (вусы ў кашэчых, т.зв. маржовыя вусы ў цюленяў, маржоў), зрэдку на бруху (у вавёркі), на лапах (у многіх сумчатых), канцы хваста (у крата). Добра развіты ў жывёл, якія вядуць начны (напр., у многіх драпежных, лемураў) або падземны (у кратоў, слепышоў) спосаб жыцця. Інервуюцца больш за звычайныя валасы (напр., у вусатых кітоў у корань вібрыса можа пранікаць да 10 тыс. нерв. валокнаў).
А.С.Леанцюк.
т. 4, с. 138
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)