вібры́раваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -руе; незак. (кніжн.).

Знаходзіцца ў стане вібрацыі.

Станок вібрыруе.

Голас вібрыруе (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вібры́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вібры́рую вібры́руем
2-я ас. вібры́руеш вібры́руеце
3-я ас. вібры́руе вібры́руюць
Прошлы час
м. вібры́раваў вібры́равалі
ж. вібры́равала
н. вібры́равала
Загадны лад
2-я ас. вібры́руй вібры́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вібры́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вібры́раваць несов. вибри́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вібры́раваць, ‑руе; незак.

1. Знаходзіцца ў стане вібрацыі. Устанавілі, што станок пры павышаных абаротах сапраўды вібрыраваў. Кулакоўскі. Калі круціўся прапелер, агромністы жалезны дах напружана вібрыраваў. Паслядовіч.

2. Дрыжаць, пералівацца. Голас Булая вібрыраваў на самых высокіх нотах. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вібры́раваць

(лац. vibrare)

1) знаходзіцца ў стане вібрацыі;

2) дрыжаць, пералівацца (пра голас, гукі і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вібрава́ць, вібры́раваць vibreren [vi-] vi, schwngen* vt; тэх. flttern vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вибри́ровать несов. вібры́раваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завібры́раваць, ‑руе; зак.

Пачаць вібрыраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вібры́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вібрыраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вібраваць ’рытмічна хістацца’ (КТС) словаўтваральна перааформлена з літар. вібры́раваць, якое паходзіць з рус. вибри́ровать < ням. vibrieren ’хістацца, дрыжаць, вібрыраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)