Вятро́ўкі ’басаножкі’ (Сцяц., Нар., Сцяц., З нар. сл., Жд.); ’жаночыя туфлі з адкрытай пяткай’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ). Запазычана з польскай мовы; гл. Сцяц., Нар., 152; Крамко, З нар. сл., 85 (у апошняга «ў перыяд да 1939 г.»). Геаграфія слова (толькі заходняе) на карысць гэтай думкі. Параўн. польск. wiatrówka ’летняе адзенне’ (Верш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вятро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вятро́ўка вятро́ўкі
Р. вятро́ўкі вятро́вак
Д. вятро́ўцы вятро́ўкам
В. вятро́ўку вятро́ўкі
Т. вятро́ўкай
вятро́ўкаю
вятро́ўкамі
М. вятро́ўцы вятро́ўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)