ВЯРЧА́ЛЬНЫЯ СПЕ́КТРЫ,

спектры электрамагнітнага выпрамянення малекул, абумоўленага вярчэннем малекулы як цэлага. Складаюцца з асобных амаль роўнаразмешчаных ліній, на якія распадаюцца, напр., палосы вагальных спектраў. Назіраюцца таксама ў мікрахвалевай вобласці, далёкай інфрачырвонай вобласці і ў спектрах камбінацыйнага рассеяння святла. Гл. таксама Інфрачырвоная спектраскапія, Малекулярныя спектры.

т. 4, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вярча́льны вярча́льная вярча́льнае вярча́льныя
Р. вярча́льнага вярча́льнай
вярча́льнае
вярча́льнага вярча́льных
Д. вярча́льнаму вярча́льнай вярча́льнаму вярча́льным
В. вярча́льны (неадуш.)
вярча́льнага (адуш.)
вярча́льную вярча́льнае вярча́льныя (неадуш.)
вярча́льных (адуш.)
Т. вярча́льным вярча́льнай
вярча́льнаю
вярча́льным вярча́льнымі
М. вярча́льным вярча́льнай вярча́льным вярча́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электронна-вярчальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электронна-вярчальны электронна-вярчальная электронна-вярчальнае электронна-вярчальныя
Р. электронна-вярчальнага электронна-вярчальнай
электронна-вярчальнае
электронна-вярчальнага электронна-вярчальных
Д. электронна-вярчальнаму электронна-вярчальнай электронна-вярчальнаму электронна-вярчальным
В. электронна-вярчальны
электронна-вярчальнага
электронна-вярчальную электронна-вярчальнае электронна-вярчальныя
Т. электронна-вярчальным электронна-вярчальнай
электронна-вярчальнаю
электронна-вярчальным электронна-вярчальнымі
М. электронна-вярчальным электронна-вярчальнай электронна-вярчальным электронна-вярчальных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зваро́тна-вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зваро́тна-вярча́льны зваро́тна-вярча́льная зваро́тна-вярча́льнае зваро́тна-вярча́льныя
Р. зваро́тна-вярча́льнага зваро́тна-вярча́льнай
зваро́тна-вярча́льнае
зваро́тна-вярча́льнага зваро́тна-вярча́льных
Д. зваро́тна-вярча́льнаму зваро́тна-вярча́льнай зваро́тна-вярча́льнаму зваро́тна-вярча́льным
В. зваро́тна-вярча́льны (неадуш.)
зваро́тна-вярча́льнага (адуш.)
зваро́тна-вярча́льную зваро́тна-вярча́льнае зваро́тна-вярча́льныя (неадуш.)
зваро́тна-вярча́льных (адуш.)
Т. зваро́тна-вярча́льным зваро́тна-вярча́льнай
зваро́тна-вярча́льнаю
зваро́тна-вярча́льным зваро́тна-вярча́льнымі
М. зваро́тна-вярча́льным зваро́тна-вярча́льнай зваро́тна-вярча́льным зваро́тна-вярча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аб’ёмна-вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аб’ёмна-вярча́льны аб’ёмна-вярча́льная аб’ёмна-вярча́льнае аб’ёмна-вярча́льныя
Р. аб’ёмна-вярча́льнага аб’ёмна-вярча́льнай
аб’ёмна-вярча́льнае
аб’ёмна-вярча́льнага аб’ёмна-вярча́льных
Д. аб’ёмна-вярча́льнаму аб’ёмна-вярча́льнай аб’ёмна-вярча́льнаму аб’ёмна-вярча́льным
В. аб’ёмна-вярча́льны (неадуш.)
аб’ёмна-вярча́льнага (адуш.)
аб’ёмна-вярча́льную аб’ёмна-вярча́льнае аб’ёмна-вярча́льныя (неадуш.)
аб’ёмна-вярча́льных (адуш.)
Т. аб’ёмна-вярча́льным аб’ёмна-вярча́льнай
аб’ёмна-вярча́льнаю
аб’ёмна-вярча́льным аб’ёмна-вярча́льнымі
М. аб’ёмна-вярча́льным аб’ёмна-вярча́льнай аб’ёмна-вярча́льным аб’ёмна-вярча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вага́льна-вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вага́льна-вярча́льны вага́льна-вярча́льная вага́льна-вярча́льнае вага́льна-вярча́льныя
Р. вага́льна-вярча́льнага вага́льна-вярча́льнай
вага́льна-вярча́льнае
вага́льна-вярча́льнага вага́льна-вярча́льных
Д. вага́льна-вярча́льнаму вага́льна-вярча́льнай вага́льна-вярча́льнаму вага́льна-вярча́льным
В. вага́льна-вярча́льны (неадуш.)
вага́льна-вярча́льнага (адуш.)
вага́льна-вярча́льную вага́льна-вярча́льнае вага́льна-вярча́льныя (неадуш.)
вага́льна-вярча́льных (адуш.)
Т. вага́льна-вярча́льным вага́льна-вярча́льнай
вага́льна-вярча́льнаю
вага́льна-вярча́льным вага́льна-вярча́льнымі
М. вага́льна-вярча́льным вага́льна-вярча́льнай вага́льна-вярча́льным вага́льна-вярча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уда́рна-вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уда́рна-вярча́льны уда́рна-вярча́льная уда́рна-вярча́льнае уда́рна-вярча́льныя
Р. уда́рна-вярча́льнага уда́рна-вярча́льнай
уда́рна-вярча́льнае
уда́рна-вярча́льнага уда́рна-вярча́льных
Д. уда́рна-вярча́льнаму уда́рна-вярча́льнай уда́рна-вярча́льнаму уда́рна-вярча́льным
В. уда́рна-вярча́льны (неадуш.)
уда́рна-вярча́льнага (адуш.)
уда́рна-вярча́льную уда́рна-вярча́льнае уда́рна-вярча́льныя (неадуш.)
уда́рна-вярча́льных (адуш.)
Т. уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льнай
уда́рна-вярча́льнаю
уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льнымі
М. уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льнай уда́рна-вярча́льным уда́рна-вярча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электро́нна-вага́льна-вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-вага́льна-вярча́льны электро́нна-вага́льна-вярча́льная электро́нна-вага́льна-вярча́льнае электро́нна-вага́льна-вярча́льныя
Р. электро́нна-вага́льна-вярча́льнага электро́нна-вага́льна-вярча́льнай
электро́нна-вага́льна-вярча́льнае
электро́нна-вага́льна-вярча́льнага электро́нна-вага́льна-вярча́льных
Д. электро́нна-вага́льна-вярча́льнаму электро́нна-вага́льна-вярча́льнай электро́нна-вага́льна-вярча́льнаму электро́нна-вага́льна-вярча́льным
В. электро́нна-вага́льна-вярча́льны (неадуш.)
электро́нна-вага́льна-вярча́льнага (адуш.)
электро́нна-вага́льна-вярча́льную электро́нна-вага́льна-вярча́льнае электро́нна-вага́льна-вярча́льныя (неадуш.)
электро́нна-вага́льна-вярча́льных (адуш.)
Т. электро́нна-вага́льна-вярча́льным электро́нна-вага́льна-вярча́льнай
электро́нна-вага́льна-вярча́льнаю
электро́нна-вага́льна-вярча́льным электро́нна-вага́льна-вярча́льнымі
М. электро́нна-вага́льна-вярча́льным электро́нна-вага́льна-вярча́льнай электро́нна-вага́льна-вярча́льным электро́нна-вага́льна-вярча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАТАЦЫ́ЙНЫЯ СПЕ́КТРЫ,

тое, што вярчальныя спектры.

т. 13, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕКУЛЯ́РНЫЯ СПЕ́КТРЫ,

аптычныя спектры, абумоўленыя паглынаннем ці выпрамяненнем фатонаў пры квантавых пераходах малекул з адных энергет. узроўняў на другія.

Паводле складальных значэння поўнай энергіі малекулы М.с., як і квантавыя пераходы ў малекуле, падзяляюць на электронныя, вагальныя і вярчальныя. Вагальныя і вярчальныя пераходы могуць выяўляцца і ў спектрах камбінацыйнага рассеяння святла. М.с. паглынання эл.-магн. выпрамянення назіраюцца ў бачнай і ультрафіялетавай абласцях спектра (электронна-вагальна-вярчальныя спектры — сістэма палос з груп дыскрэтных ліній для найпрасцейшых малекул ці з некалькіх шырокіх бесструктурных палос у выпадку складаных малекул), у блізкай інфрачырв. вобласці (вагальна-вярчальныя спектры — шэраг структурных палос) і ў далёкай інфрачырв. вобласці (вярчальныя спектры). Вярчальны стан малекул рэалізуецца выключна ў газавай фазе, таму ў кандэнсаваным асяроддзі назіраюцца толькі электронна-вагальныя (вібронныя ці электронныя) і вагальныя спектры. Пераходы, якія адбываюцца з вылучэннем выпрамянення, утвараюць вібронныя М.с. флуарасцэнцыі і фасфарасцэнцыі. Для шматлікіх арган. малекул са складанай будовай пры пэўных умовах вібронныя спектры становяцца дыскрэтнымі, што істотна павялічвае іх інфарматыўнасць (гл. Спектраскапія). Даныя, атрыманыя пры вывучэнні М.с., дазваляюць вызначыць структуру малекул, а таксама выкарыстоўваюцца для спектральнага аналізу рэчываў.

Літ.:

Ельяшевич М.А. Атомная и молекулярная спектроскопия. М., 1962.

К.​М.​Салаўёў.

т. 10, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)