Вярчальная печ 3/12, 270

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯРЧА́ЛЬНАЯ ПЕЧ, трубчастая печ,

прамысловая гарызантальная або крыху нахіленая печ цыліндрычнай формы, якая верціцца вакол падоўжнай восі. Прызначана для награвання матэрыялаў з мэтай іх фіз.-хім. апрацоўкі. Бывае на пылаватым, кавалкавым, вадкім ці газавым паліве, з эл. нагрэвам. Даўж. да 230 м, дыяметр да 7,5 м, прадукцыйнасць да 150 т/гадз гатовай прадукцыі.

Сыравіна або вырабы награюцца ў печы (прамым нагрэвам, праз сценку муфеля або камбінаваным спосабам), перамяшчаюцца пры вярчэнні яе корпуса і выгружаюцца. У награвальных вярчальных печах метал. загатоўкі падрыхтоўваюць да коўкі і штампавання; у тэрмічных праходзяць тэрмічную апрацоўку; у абпальных абпальваюць клінкер, руды, нярудныя матэрыялы, жалезарудныя акатышы і інш. Вярчальныя печы выкарыстоўваюць ў металургіі (напр., вельц-печы), цэментнай і хім. прам-сці і інш.

Схема вярчальнай печы: 1 — сістэма ачысткі газаў; 2 — фарсункі для падачы шыхты (пульпы); 3 — цеплаабменныя прыстасаванні; 4 — зубчастая перадача; 5 — металічны барабан, 6 — фарсункі для паліва.

т. 4, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ро́тар, ‑а, м.

Вярчальная частка машыны (электрычнага генератара, турбіны і пад.).

[Ад лац. rotare — вярцець.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРАБА́ННАЯ ПЕЧ,

тое, што вярчальная печ.

т. 2, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вярча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вярча́льны вярча́льная вярча́льнае вярча́льныя
Р. вярча́льнага вярча́льнай
вярча́льнае
вярча́льнага вярча́льных
Д. вярча́льнаму вярча́льнай вярча́льнаму вярча́льным
В. вярча́льны (неадуш.)
вярча́льнага (адуш.)
вярча́льную вярча́льнае вярча́льныя (неадуш.)
вярча́льных (адуш.)
Т. вярча́льным вярча́льнай
вярча́льнаю
вярча́льным вярча́льнымі
М. вярча́льным вярча́льнай вярча́льным вярча́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ро́тарвярчальная частка машыны (электрычнага генератара, турбіны і пад.)’ (ТСБМ). З рус. ро́тор, якое з англ. rotor ці ням. Rotor ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вярчальная частка, вал у машынах.

2. Машына (транспартнае прыстасаванне, прылада), якая кіруецца аўтаматычна і загатоўкі якой рухаюцца па дугах акружнасці разам з прыладамі, якія іх апрацоўваюць.

|| прым. ро́тарны, -ая, -ае.

Ротарная лінія (комплекс ротараў; у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электронна-вярчальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электронна-вярчальны электронна-вярчальная электронна-вярчальнае электронна-вярчальныя
Р. электронна-вярчальнага электронна-вярчальнай
электронна-вярчальнае
электронна-вярчальнага электронна-вярчальных
Д. электронна-вярчальнаму электронна-вярчальнай электронна-вярчальнаму электронна-вярчальным
В. электронна-вярчальны
электронна-вярчальнага
электронна-вярчальную электронна-вярчальнае электронна-вярчальныя
Т. электронна-вярчальным электронна-вярчальнай
электронна-вярчальнаю
электронна-вярчальным электронна-вярчальнымі
М. электронна-вярчальным электронна-вярчальнай электронна-вярчальным электронна-вярчальных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПО́ЛЫМНАЯ ПЕЧ,

прамысловая печ, у якой цеплата атрымліваецца ад непасрэднага згарання паліва, перадаецца вырабам (матэрыялам) выпрамяненнем і канвекцыяй ад газападобных прадуктаў гарэння, а таксама выпрамяненнем ад распаленай муроўкі. Да П.п. адносяцца некаторыя награвальныя печы (напр., вярчальная печ, камерная печ), плавільныя печы і тэрмічныя печы. Цвёрдае, вадкае ці газападобнае паліва згарае ў топцы печы або ў яе рабочай прасторы.

т. 12, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУСО́ЛЬ (франц. boussole),

геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных вуглоў паміж магнітным мерыдыянам і напрамкам на які-н. прадмет. Асн. часткі бусоля — магнітная вярчальная стрэлка, кольца з градуснымі дзяленнямі, дыёптры або аптычная труба для навядзення на прадмет. Выкарыстоўваюць пры правядзенні тапаграфічных і геадэзічных работ, таксама ў артылерыі (артыл. бусоль) для кіравання агнём, цэлеўказання і інш., пры правядзенні маркшэйдэрскіх здымак, арыенціроўцы горных вырабатак.

т. 3, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)