Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вяртля́выразг. вертля́вый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вяртля́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі рухавы. Максім быў вяртлявы, нізкага росту дзяцюк, з тонкімі чорнымі дугамі-брывамі і жывымі вачамі.Колас.Скачуць з галінкі на галінку вяртлявыя рыжахвостыя вавёрачкі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяртля́выразм. zápp(e)lig, bewéglich, únruhig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вяртля́вы ’вёрткі’ (КТС), укр.вертлявий, рус.вертлявый ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьртьл‑ і суф. ‑ав‑ы. У бел.літар. мове, відаць, запазычанне з рус. мовы. Гл. таксама вяртлівы. Сюды ж вяртлявасць ’вёрткасць’ (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вертля́выйразг. вёрткі, вяртля́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падшы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад падшыць.
•••
Ветрам падшыты (падбіты) — а) пра верхняе адзенне, якое не засцерагае ад холаду. Імкліва ішла восень, і мы ў сваіх апранахах, падшытых ветрам, моцна адчувалі яе крокі, асабліва халоднымі начамі.С. Александровіч; б) легкадумны; нясталы.
Чортам падшыты — непаседлівы, вяртлявы. Мікіта быў нізкі і вяртлявы, быццам чортам падшыты, мог цэлы дзень, без перапынку, бегаць па вёсцы.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́круцень ’вяртлявы хлапец’ (Арх. Бяльк.). Ад по- і круцень, параўн. круцень ’вір’ (Яшк.), да круціцца, круціць (гл.). Параўн. яшчэ рус.по́верть ’пра легкадумнага чалавека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр.вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус.вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).