ВЯРТЛЯ́ВАЯ ЧАРАЦЯ́НКА,

птушка, гл. ў арт. Чарацянкі.

т. 4, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вяртля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вяртля́вы вяртля́вая вяртля́вае вяртля́выя
Р. вяртля́вага вяртля́вай
вяртля́вае
вяртля́вага вяртля́вых
Д. вяртля́ваму вяртля́вай вяртля́ваму вяртля́вым
В. вяртля́вы (неадуш.)
вяртля́вага (адуш.)
вяртля́вую вяртля́вае вяртля́выя (неадуш.)
вяртля́вых (адуш.)
Т. вяртля́вым вяртля́вай
вяртля́ваю
вяртля́вым вяртля́вымі
М. вяртля́вым вяртля́вай вяртля́вым вяртля́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пырх, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў пырхаць ​1 і пырхнуць ​1. Вяртлявая сінічка пырх — і няма яе... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падазрэ́нне, ‑я, н.

1. Меркаванне аб несумленнасці чыіх‑н. паводзін і намераў. Лабановіч часцей заўважаў нейкія таемныя цені пад вокнамі свае кватэры. Пачаў прыглядацца. Ясна, што ён быў на падазрэнні, і за ім сачылі. Колас. [Банадзюк:] — Арыштавалі мяне па падазрэнню ў заражэнні коней сапам... Пестрак.

2. Здагадка, дапушчэнне. — Можа [Ліза] закахалася? — выказала аднойчы сваё падазрэнне маленькая вяртлявая Таня. Арабей. // Меркаванне аб магчымасці якога‑н. захворвання. Падазрэнне на шкарлятыну. □ Іван Аляксеевіч нават пачуў, як .. [асістэнт] сказаў, што ёсць падазрэнне на наяўнасць у правым воку глаўкомнай вадкасці. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Вымаўляць гук «ш-ш», стараючыся супакоіць каго‑н. Сядзеўшая ў першым радзе вяртлявая дзяўчына, на якую ўжо шыкалі часам суседзі, бо яна ўсё круцілася на месцы, гадавала бліжэйшым недарэчныя пытанні. Лынькоў. Людзі нават не варушыліся, не курылі, шыкалі на тых, хто кашляў. Шамякін.

2. Гукамі «ш-ш», крыкамі, шумам выражаць сваё незадавальненне, злосць (звычайна артысту, аратару і пад.). Калі ў зале пачнуць шыкаць, смяяцца, тупаць нагамі, не звяртайце на гэта ўвагі. Пянкрат.

3. Крычаць «ш-ш!», адганяючы, праганяючы якіх‑н. птушак, жывёл. Станіслаў Пракопавіч адмахваўся ад .. [гусей] голымі рукамі, шыкаў і сцёбаў клятчатай кашуляй па частаколе — выбіваў пыл. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)