Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРКУ́ДСКАЕ ВО́ЗЕРА, Вяркуда,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 17 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 1,8 км², даўж. 2,2 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 12 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 9,1 км². Схілы катлавіны выш. 25—30 м, пераважна пад лесам, на У 5—7 м, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія, забалочаныя. Падводная частка катлавіны складаецца з 2 плёсаў. Прыбярэжная зона пясчаная, глыбакаводная, выслана глеямі. Паласа расліннасці шыр. да 140 м. Упадаюць 3 ручаі, на ПнЗ злучана ручаём з Павульскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вярку́дскі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
вярку́дскі
вярку́дская
вярку́дскае
вярку́дскія
Р.
вярку́дскага
вярку́дскай вярку́дскае
вярку́дскага
вярку́дскіх
Д.
вярку́дскаму
вярку́дскай
вярку́дскаму
вярку́дскім
В.
вярку́дскі (неадуш.) вярку́дскага (адуш.)
вярку́дскую
вярку́дскае
вярку́дскія (неадуш.) вярку́дскіх (адуш.)
Т.
вярку́дскім
вярку́дскай вярку́дскаю
вярку́дскім
вярку́дскімі
М.
вярку́дскім
вярку́дскай
вярку́дскім
вярку́дскіх
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ВЯРКУ́ДЫ,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз.Вяркудскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, 110 км да Віцебска, 46 км ад чыг. ст. Полацк. 275 ж., 105 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВУ́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Павулле,
Цётча. Ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 8,45 км², даўж. 6,4 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 25 км. Пл. вадазбору 652 км². Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 6—8 м (на Пн і З да 20 м), пераважна спадзістыя, сугліністыя і супясчаныя, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. У паўд.ч. 2 вузкія доўгія залівы. На ПнУ і У забалочаная пойма шыр. 15—25 м. Востраў пл. 6 га. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае і пясчана-гліністае, глыбей дно сапрапелістае. У летні час вада праграваецца да дна і добра насычаецца кіслародам. Мінералізацыя каля 200 мг/л. Празрыстасць 0,7—1,3 м. Эўтрофнае. Зарастае. Возера багатае рыбай, ёсць вугор. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае яго з азёрамі Бярозаўскае і Янова). Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з азёр Чарсцвяцкае і Вяркудскае.