вя́зкость
1. вя́зкасць, -ці ж.; лі́пкасць, -ці ж.; кле́йкасць, -ці ж.;
2. гра́зкасць, -ці ж.; см. вя́зкий;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вя́зкасць ж. вя́зкость;
○ в. матэрыя́лаў — вя́зкость материа́лов
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
да́ўкасць ж. те́рпкость, вя́зкость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кле́йкасць ж. кле́йкость; вя́зкость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гру́зкасць ж. вя́зкость; то́пкость; см. гру́зкі
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗВЫШЦЯКУ́ЧАСЦЬ,
сукупнасць фіз. з’яў, звязаных з працяканнем без трэння вадкага гелію праз капіляры і вузкія шчыліны пры тэмпературах, блізкіх да абсалютнага нуля. Адкрыта эксперыментальна П.Л.Капіцам (1938), тэорыя створана Л.Д.Ландау (1941).
Пры т-ры 2,17 К (λ-пункт) у вадкім геліі (ізатоп 1Не) адбываецца фазавы пераход 2-га роду: з нармальнага стану (гелій I) ён пераходзіць у звышцякучы стан (гелій II). З. суправаджаецца вельмі вял. цеплаправоднасцю і наяўнасцю рознасці тэмператур у двух сасудах са звышцякучым геліем, злучаных капілярам, што вядзе да значнай рознасці ціску ў іх (тэрмамех. эфект). У звышцякучым геліі разам са звычайным гукам (ваганні ціску) існуе другі гук (ваганні т-ры). Тэорыя З. заснавана на квантавых уяўленнях аб квазічасціцах — фанонах. У вадкім геліі змена энергіі суправаджаецца вылучэннем або паглынаннем фанона, які мае такую ж залежнасць паміж частатой і энергіяй, як і квант святла, але распаўсюджваецца са скорасцю гуку. Калі гелій II працякае праз капіляр са скорасцю, меншай за скорасць гуку, яго кінетычная энергія не пераходзіць у цеплавую, бо фаноны не могуць узнікнуць (трэнне адсутнічае). Калі скорасць руху перавышае скорасць гуку, узнікае трэнне і З. знікае.
Літ.:
Капица П.Л. Вязкость жидкого гелия при температурах ниже точки λ // Докл. АН СССР. 1938. Т. 18, № 1;
Ландау Л.Д. Собр. тр. Т. 1. М., 1969;
Халатников И.М. Теория сверхтекучести. М., 1971.
Л.І.Камароў.
т. 7, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)