вя́зень, -зня, мн. -зні, -зняў, м.

Той, хто знаходзіцца пад стражай; зняволены.

Вязні фашысцкіх засценкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́зень

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вя́зень вя́зні
Р. вя́зня вя́зняў
Д. вя́зню вя́зням
В. вя́зня вя́зняў
Т. вя́знем вя́знямі
М. вя́зню вя́знях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вя́зень, -зня м. у́зник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́зень, ‑зня, м.

Той, хто знаходзіцца ў зняволенні; зняволены. На шчасце, падаспелі савецкія войскі, і вязні Маабіта, а сярод іх і Ота Нагель, выйшлі на волю. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЯ́ЗЕНЬ,

асоба, якая знаходзіцца ў зняволенні, зняволены. Тэрмін «вязень» паходзіць ад стараж. бел. «везенне» — назвы меры пакарання (пазбаўленне волі, зняволенне) і месца, дзе яно ажыццяўлялася (вежа, астрог, турма і да т.п.). «Вязень сумлення» — чалавек, якога ўзялі пад варту, зняволілі па паліт., рэліг. і інш. матывах.

т. 4, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вя́зень м, ж высок Gefngene (sub) m, f -n, -n, ingekerkerte (sub) m, f - n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вязень

Том: 6, старонка: 228.

img/06/06-228_1158_Вязень.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Вя́зень. Ст.-бел. вязеньвязень, палонны’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. (старое) вя́зень, укр. вʼя́зень, польск. więzień, чэш. vězeň. Параўн. ст.-рус. вѧзити ’быць палонным, звязаным’, ст.-укр. вязити, рус. дыял. вязи́ть ’засадзіць каго-небудзь (у турму)’, польск. więzić, ст.-чэш. věziti. Але можна таксама меркаваць, што вя́зень запазычана з польск. więzień (так Булыка, Запазыч., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вязень, зняволены, засуджаны; астрожнік (уст.) / засуджаны на катаргу: катаржнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

у́зник уст., высок. вя́зень, -зня м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)