вяза́льна-прашыўны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вяза́льна-прашыўны́ вяза́льна-прашыўна́я вяза́льна-прашыўно́е вяза́льна-прашыўны́я
Р. вяза́льна-прашыўно́га вяза́льна-прашыўно́й
вяза́льна-прашыўно́е
вяза́льна-прашыўно́га вяза́льна-прашыўны́х
Д. вяза́льна-прашыўно́му вяза́льна-прашыўно́й вяза́льна-прашыўно́му вяза́льна-прашыўны́м
В. вяза́льна-прашыўны́ (неадуш.)
вяза́льна-прашыўно́га (адуш.)
вяза́льна-прашыўну́ю вяза́льна-прашыўно́е вяза́льна-прашыўны́я (неадуш.)
вяза́льна-прашыўны́х (адуш.)
Т. вяза́льна-прашыўны́м вяза́льна-прашыўно́й
вяза́льна-прашыўно́ю
вяза́льна-прашыўны́м вяза́льна-прашыўны́мі
М. вяза́льна-прашыўны́м вяза́льна-прашыўно́й вяза́льна-прашыўны́м вяза́льна-прашыўны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вяза́льна-трыката́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вяза́льна-трыката́жны вяза́льна-трыката́жная вяза́льна-трыката́жнае вяза́льна-трыката́жныя
Р. вяза́льна-трыката́жнага вяза́льна-трыката́жнай
вяза́льна-трыката́жнае
вяза́льна-трыката́жнага вяза́льна-трыката́жных
Д. вяза́льна-трыката́жнаму вяза́льна-трыката́жнай вяза́льна-трыката́жнаму вяза́льна-трыката́жным
В. вяза́льна-трыката́жны (неадуш.)
вяза́льна-трыката́жнага (адуш.)
вяза́льна-трыката́жную вяза́льна-трыката́жнае вяза́льна-трыката́жныя (неадуш.)
вяза́льна-трыката́жных (адуш.)
Т. вяза́льна-трыката́жным вяза́льна-трыката́жнай
вяза́льна-трыката́жнаю
вяза́льна-трыката́жным вяза́льна-трыката́жнымі
М. вяза́льна-трыката́жным вяза́льна-трыката́жнай вяза́льна-трыката́жным вяза́льна-трыката́жных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вяза́льна-шве́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вяза́льна-шве́йны вяза́льна-шве́йная вяза́льна-шве́йнае вяза́льна-шве́йныя
Р. вяза́льна-шве́йнага вяза́льна-шве́йнай
вяза́льна-шве́йнае
вяза́льна-шве́йнага вяза́льна-шве́йных
Д. вяза́льна-шве́йнаму вяза́льна-шве́йнай вяза́льна-шве́йнаму вяза́льна-шве́йным
В. вяза́льна-шве́йны (неадуш.)
вяза́льна-шве́йнага (адуш.)
вяза́льна-шве́йную вяза́льна-шве́йнае вяза́льна-шве́йныя (неадуш.)
вяза́льна-шве́йных (адуш.)
Т. вяза́льна-шве́йным вяза́льна-шве́йнай
вяза́льна-шве́йнаю
вяза́льна-шве́йным вяза́льна-шве́йнымі
М. вяза́льна-шве́йным вяза́льна-шве́йнай вяза́льна-шве́йным вяза́льна-шве́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НЯТКА́НЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

тэкстыльныя матэрыялы, што вырабляюць з натуральных або хім. валокнаў, нітак ці сінт. плёнак без выкарыстання метадаў ткацтва; адзін з відаў тэкст. прадукцыі. Прамысл. вытв-сць Н.м., пачатая ў 1940-я г., вызначаецца прастатой тэхналогіі. Асн. віды Н.м.: вязальна-прашыўныя, ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя, валюшна-лямцавыя і клееныя.

Атрымліваюць Н.м. змацаваннем мех., фіз.-хім. ці камбінаванымі спосабамі валакністай асновы (напр., валакністае палатно, сістэма нітак), сфармаванай на спец. абсталяванні. Мех. спосабамі (правязванне, іголкапраколванне) на спец. машынах вырабляюць вязальна- і ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя матэрыялы. Валюшна-лямцавыя атрымліваюць з шарсцяных валокнаў (гл. Валянне). Клееныя Н.м. вырабляюць фіз.-хім. спосабамі з выкарыстаннем сувязных (эластамеры, тэрмапластычныя і тэрмарэактыўныя палімеры і інш.) ці спец. апрацоўкай асновы. Выкарыстоўваюць у тэхніцы (фільтравальныя, цепла- і гукаізаляцыйныя палотны, абразіўныя матэрыялы, палотны для паліграфіі і інш.), у быце (напр., вацін, дываны, коўдры, штучнае футра).

Літ.:

Технологии производства нетканых материалов. М., 1982.

т. 11, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЦКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «Э́ЛМА».

Створана ў 1961 у г. Брэст як трыкатажная ф-ка. З 1966 ф-ка верхняга трыкатажу, у 1985—93 доследна-эксперым. ф-ка верхняга трыкатажу, з 1993 калект. нар. прадпрыемства з сучаснай назвай. Дзейнічаюць цэхі: 2 вязальныя, закройны, швейны і вязальна-швейны. Асн. прадукцыя (1995): трыкатажныя вырабы для жанчын і дзяцей з паўшарсцяной пражы і з дамешкам штучных нітак.

т. 3, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЯ ПРАМЫСЛО́ВА-ГАНДЛЁВАЯ ФІ́РМА «8 САКАВІКА́».

Засн. ў 1926 у Гомелі як трыкатажная майстэрня па вытв-сці панчошна-шкарпэткавых вырабаў. З 1930 Гомельская панчошна-трыкатажная ф-ка «8 Сакавіка», мела швейны, вязальна-трыкатажны цэхі і лабараторыю моды, выпускала шаўковую і баваўняную бялізну, джэмперы. У Вял. Айч. вайну эвакуіравана ў г. Чкалаў (цяпер Арэнбург, Расія). У 1946 адноўлена. З 1992 сучасная назва. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі ў галіне лёгкай прам-сці. Выпускае больш за 400 найменняў прадукцыі жаночага асартыменту. У 1993 узнагароджана міжнар. прэміяй у конкурсе за якасць прадукцыі.

т. 5, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)