вядзьма́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вядзьма́рскі вядзьма́рская вядзьма́рскае вядзьма́рскія
Р. вядзьма́рскага вядзьма́рскай
вядзьма́рскае
вядзьма́рскага вядзьма́рскіх
Д. вядзьма́рскаму вядзьма́рскай вядзьма́рскаму вядзьма́рскім
В. вядзьма́рскі (неадуш.)
вядзьма́рскага (адуш.)
вядзьма́рскую вядзьма́рскае вядзьма́рскія (неадуш.)
вядзьма́рскіх (адуш.)
Т. вядзьма́рскім вядзьма́рскай
вядзьма́рскаю
вядзьма́рскім вядзьма́рскімі
М. вядзьма́рскім вядзьма́рскай вядзьма́рскім вядзьма́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вядзьма́рскі колдовско́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вядзьма́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вядзьмарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вядзьма́рскі міфал. Héxen-; Záuber-; záuberisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вядзьма́рства, -а, н.

Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на сілы прыроды, на людзей, вылечваць іх або наклікаць хваробы.

|| прым. вядзьма́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чароде́йский книжн. чарадзе́йскі, чараўні́цкі; (колдовской) вядзьма́рскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колдовско́й

1. этн. вядзьма́рскі, чараўні́цкі;

2. перен. чараўні́чы; (волшебный) чарадзе́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́рны, -ая, -ае.

1. Які мае колер сажы, вугалю; проціл. белы.

Чорная фарба.

Чорная барада.

Ч. дым.

2. Цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым.

Ч. хлеб.

Ч. ад загару.

3. Брудны, запэцканы.

Чорныя рукі ад гразі.

4. Некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі і брудны (пра работу).

Чорная работа.

5. Прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны.

Ч. ход.

Чорная лесвіца.

6. Не апрацаваны, чарнавы.

Ч. варыянт рукапісу.

7. перан. Нізкі, каварны, подлы.

Чорная зайздрасць.

Чорныя справы.

8. перан. Дрэнны, адмоўны.

Чорныя старонкі біяграфіі.

Ч. бок жыцця.

9. перан. Цяжкі, змрочны, беспрасветны.

Чорныя думкі.

Чорная доля.

10. перан. Крайне рэакцыйны.

Чорныя сілы.

11. У Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі (гіст.).

Чорныя землі.

12. Паводле міфалагічных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай.

13. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў.

Чорныя парэчкі.

Чорная рабіна.

Ч. дзяцел.

○

Чорнае золата —

1) нафта;

2) каменны вугаль.

Чорная біржа (чорны рынак) — неафіцыйная біржа (рынак).

Чорная ікра — ікра асятровых рыб.

Чорная кава — моцная кава без малака і вяршкоў.

Чорны лес — лісцёвы лес, чарналессе.

Чорны шар — выбарчы шар, які азначае «супраць абрання» каго-н.

Чорныя металы — назва жалеза і яго сплаваў (сталі, чыгуну і г.д.).

◊

На чорную гадзіну (разм.) — на цяжкі час (пакінуць што-н.).

Ні чорнага ні белага (разм.) — не абазвацца, не сказаць ні слова каму-н.

Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

У чорным святле — змрочным, непрыглядным, горш, чым на самай справе (бачыць, падаваць, паказваць і пад. што-н.).

Чорная косць (костка) (уст.) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.

Чорны дзень (разм.) — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна.

Чорным па белым (разм.) — дакладна, выразна, ясна (напісана).

Як чорны вол (рабіць, працаваць; разм.) — рабіць не пакладаючы рук.

|| наз. чарната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. і чарно́та, -ы, ДМ -но́це, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)