выцясне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. выцясне́нне
Р. выцясне́ння
Д. выцясне́нню
В. выцясне́нне
Т. выцясне́ннем
М. выцясне́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выцясне́нне ср. вытесне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выцясне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцясняць — выцесніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выцясне́нне н. Verdrängung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вытесне́ние выціска́нне, -ння ср.; выцясне́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Verdrängung f -, -en выціска́нне, выцясне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пульсо́метр

(ад лац. pulsare = удараць + -метр)

помпа, у якой выцясненне вадкасці адбываецца пад уздзеяннем пары або газу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дээтніза́цыя

(ад дэ- + этнас)

страта нацыянальна-спецыфічнага ў культуры, мове і побыце этнасу; згортванне або выцясненне нацыянальных формаў грамадскага жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЗАМЯШЧЭ́ННЕ РЭА́КЦЫІ ЗАМЯШЧЭ́ННЯ РЭА́КЦЫІ, хімічныя рэакцыі, якія адбываюцца з абменам атамаў ці груп атамаў у малекуле на інш. атамы ці групы. Найб. пашыраны ў арган. хіміі.

З.р. наз. звычайна па назве атама ці групы атамаў, якія ўваходзяць у малекулу субстрату: алкіліраванне, ацыліраванне, азаспалучэнне, нітраванне і інш. Да З.р. адносяцца абменныя рэакцыі, у якіх адным з рэагентаў з’яўляецца растваральнік (напр., аманоліз, гідроліз), і кандэнсацыі рэакцыі, калі ў працэсе замяшчэння адымаецца якая-н. простая неарган. (напр., вада) ці арган. (напр., этылавы спірт) малекула. У хіміі неарганічных злучэнняў З.р. — рэакцыі паміж простым і складаным рэчывамі, напр., выцясненне металу з воднага раствору солі пад уздзеяннем інш. металу: Fe + CuSO4 = FeSO4 + Cu.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 6, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аклю́зія

(лац. occlusio = замыканне)

1) паглынанне газаў металамі;

2) выцясненне цёплага паветра ў больш высокія слаі атмасферы халодным паветрам;

3) змыканне зубоў верхняй і ніжняй сківіцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)