выхава́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. выхава́нка выхава́нкі
Р. выхава́нкі выхава́нак
Д. выхава́нцы выхава́нкам
В. выхава́нку выхава́нак
Т. выхава́нкай
выхава́нкаю
выхава́нкамі
М. выхава́нцы выхава́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выхава́нка ж. воспи́танница, пито́мица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выхава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да выхаванец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхава́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м., каго-чаго або чый.

Той, хто выхоўваецца ці навучаецца дзе-н.

В.

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

В. сувораўскага вучылішча.

|| ж. выхава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспи́танница выхава́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wychowanica

ж. выхаванка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Выхава́нне (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Байк.). Запазычанне з польск. wychowanie ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115), дзе яно з’яўляецца калькай франц. éducation (Унбегаўн, RÉS, 12, 45). З польск. wychowanka запазычана таксама бел. выхава́нка ’прыёмная дачка, выхаванка’, а бел. выхава́нец ’прыёмны сын, выхаванец’ з’яўляецца калькай польск. wychowaniec ’тс’ (Кюнэ, там жа). Улічваючы даўняе выкарыстанне (параўн. у Ф. Скарыны выхование — Воўк–Левановіч, Мова выданняў, 282) і шырокае распаўсюджанне гэтых слоў, нельга прыняць пункт гледжання Крукоўскага (Уплыў, 127) аб калькаванні рус. воспитанник, воспитанница ў бел. выхаванец, выхаванка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пито́мица гадава́нка, -кі ж.; (о воспитании — ещё) выхава́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інстыту́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі — выхаванка жаночага інстытута (у 3 знач.). // Разм. Пра чалавека з рысамі паводзін і характарам выхаванкі падобнай установы (наіўным, неспрактыкаваным і пад.). [Якім:] — Ты [Міхась] здаешся такім кволым, быццам не мужыцкага роду, а якая інстытута. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pupilka

ж.

1. гадаванка, выхаванка;

2. улюбёнка, любіміца; пястуха

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)