высяда́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Прабівацца на паверхню (пра валасы).

Вусы высядаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высяда́ць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. высяда́е высяда́юць
Прошлы час
м. высяда́ў высяда́лі
ж. высяда́ла
н. высяда́ла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

высяда́ць несов., разг. пробива́ться;

ву́сы ~да́юць — усы́ пробива́ются

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высяда́ць, ‑ае; незак.

1. Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона]. Чорны.

2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высяда́ць (прабівацца – пра валасы) dúrchschimmern vi;

на скро́нях высяда́е сівізна́ die Schläfen schímmern sílbern, an den Schläfen schímmern gráue Háare durch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́сесці сов., разг. проби́ться; см. высяда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

disembark

[,dɪsɪmˈbɑ:rk]

v.

1) высяда́ць

2) выгружа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

get off

а) зла́зіць; сыхо́дзіць; высяда́ць

to get off the train — высяда́ць зь цягніка́

б) здыма́ць (паліто́)

в) уцячы́, уратава́цца; дапамагчы́ уцячы́

г) (пра самалёт) падыма́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пробива́ться

1. в разн. знач. прабіва́цца; (о волосах — ещё) высяда́ць; (о растениях — ещё) узыхо́дзіць;

2. (преодолевать нужду) разг. перабіва́цца; см. проби́ться;

3. страд. прабіва́цца; праканапа́чвацца; см. пробива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)