вы́сылка гл. выслаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сылка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́сылка вы́сылкі
Р. вы́сылкі вы́сылак
Д. вы́сылцы вы́сылкам
В. вы́сылку вы́сылкі
Т. вы́сылкай
вы́сылкаю
вы́сылкамі
М. вы́сылцы вы́сылках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́сылка вы́сылка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сылка ж., в разн. знач. вы́сылка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Высылка 3/205—206; 8/29

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

вы́сылка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. высылаць — выслаць ​1 (у 2 знач.).

2. Мера пакарання. Тры гады назад, адбываючы высылку ў Сімбірскай губерні, ён напісаў баладу пра пакуты маладога вявня... Мехаў.

3. Р мн. ‑лак. Разм. Месца ссылкі. [Вера:] — Пасля Лютаўскай рэвалюцыі .. [муж] вярнуўся з высылкі, і яны пачалі жыць зноў разам. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫ́СЫЛКА,

1) у Расіі ў 19 — пач. 20 ст. выдаленне асобы па судзе або ў адм. парадку са сталіцы, пэўных губерняў ці гарадоў з правам або без права выбару месца жыхарства па-за дадзенай мясцовасцю.

2) Мера крымінальнага пакарання (асноўнага або дадатковага), якая паводле заканадаўства СССР і Рэспублікі Беларусь заключалася ў выдаленні асуджанага з месца яго жыхарства і забароне пражываць у пэўных мясцовасцях. На Беларусі адменена ў 1994.

т. 4, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́сылка ж.

1. bsendung f -, -en, Versndung f -;

2. (адміністрацыйная) usweisung f -, -en; Verbnnung f -, -en; Deportatin f -, -en;

вы́сылка за ме́жы дзяржа́вы Lndesverweisung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́слаць¹, вы́шлю, вы́шлеш, вы́шле; вы́шлі; вы́сланы; зак., каго-што.

1. Паслаць адкуль-н.

В. ліст.

В. каго-н. насустрач госцю.

2. У пакаранне выдаліць за межы чаго-н.

В. са сталіцы.

|| незак. высыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. высыла́нне, -я, н. і вы́сылка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 2 знач.).

|| прым. вы́сылачны, -ая, -ае і высыльны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

deportation [ˌdi:pɔ:ˈteɪʃn] n. дэпарта́цыя, вы́сылка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)