высу́шванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. высу́шванне
Р. высу́швання
Д. высу́шванню
В. высу́шванне
Т. высу́шваннем
М. высу́шванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

высу́шванне ср.

1. высу́шивание, просу́шивание;

2. высу́шивание;

3. перен. высу́шивание, иссуше́ние;

1-3 см. высу́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высу́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высушваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Высушванне.

[Лац. exsiccatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высу́шивание высу́шванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недасу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. недасушыць; недастатковае высушванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭСІКА́НТЫ,

хімічныя рэчывы, якія выклікаюць высушванне раслін. Выкарыстоўваюць у выглядзе водных раствораў і эмульсій для дэсікацыі (перадуборачнае высушванне с.-г. раслін), што паскарае паспяванне насення, пладоў, памяншае іх вільготнасць і аблягчае механізаваную ўборку ўраджаю. У якасці Д. звычайна выкарыстоўваюць: рэглон на насенных пасевах морквы, капусты, буракоў, бульбы; раўндап на насенных пасевах гароху, канюшыны, ільну-даўгунцу; хларат магнію Mg(ClO3)2 × 6H2O, хларат-хларыд кальцыю [Ca(ClO3)2 у сумесі з CaCl2] на пасевах бавоўніку, пшаніцы, бульбы, цукр. буракоў і інш.

В.​П.​Дзеева.

т. 6, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эксіка́цыя

(н.-лац. exsiccatio, ад лац. exsiccare = высушваць)

высушванне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛІЯФІЛІЗА́ЦЫЯ (ад грэч. lyō раствараю + phileō люблю),

ліяфільная сушка, высушванне біял. матэрыялу ў замарожаным стане пад вакуумам. Вільгаць выдаляецца з замарожаных аб’ектаў шляхам сублімацыі лёду (пераўтварэння яго ў пару без вадкай фазы). Абязводжаны матэрыял лёгка раствараецца ў вадзе і аднаўляе свае ўласцівасці. Выкарыстоўваецца для захоўвання асн. якасцей біял. прэпаратаў (у электроннай мікраскапіі), атрымання сухой плазмы крыві, мікрабіял., харч. і хім. прамысловасці.

А.​С.​Леанцюк.

т. 9, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэсіка́цыя

(лац. desiccatio)

перадуборачнае высушванне сцёблаў і лісця раслін з мэтай паскарэння іх выспявання; праводзіцца дэсікантамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)