вы́стаяць, -таю, -таіш, -таіць; -тай; зак.

1. што. Прастаяць доўга або з цяжкасцю.

В. чаргу за білетам.

В. на нагах цэлую змену.

2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць.

В. супраць ворага.

В. у барацьбе.

|| незак. высто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́стаяць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́стаю вы́стаім
2-я ас. вы́стаіш вы́стаіце
3-я ас. вы́стаіць вы́стаяць
Прошлы час
м. вы́стаяў вы́стаялі
ж. вы́стаяла
н. вы́стаяла
Загадны лад
2-я ас. вы́стай вы́стайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́стаяўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́стаяць сов., в разн. знач. вы́стоять;

в. на нага́х цэ́лую гадзі́ну — вы́стоять на нога́х це́лый час;

ха́та ~таіць яшчэ́ не адзі́н год — изба́ вы́стоит ещё не оди́н год

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́стаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.

1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.

2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру. Гурскі. [Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць! Шамякін.

•••

Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́стаяць, высто́йваць

1. (прастаяць) (ine Zitlang) sthen* vi;

2. (вытрымаць, вытрываць) drchhalten* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́стоять сов., в разн. знач. вы́стаяць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выстаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высто́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. выстойваць — выстаяць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высто́йваць несов., в разн. знач. выста́ивать; см. вы́стаяць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wystać

зак. выстаяць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)