вы́ставіцца, -таўлюся, -тавішся, -тавіцца; зак.

Выдацца ўперад; высунуцца.

В. з акна.

|| незак. выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ставіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́стаўлюся вы́ставімся
2-я ас. вы́ставішся вы́ставіцеся
3-я ас. вы́ставіцца вы́ставяцца
Прошлы час
м. вы́ставіўся вы́ставіліся
ж. вы́ставілася
н. вы́ставілася
Загадны лад
2-я ас. вы́стаўся вы́стаўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́ставіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́ставіцца сов., разг., в разн. знач. вы́ставиться; (показаться — ещё) вы́сунуться;

в. з акна́ — вы́ставиться (вы́сунуться) из окна́;

ён заўсёды імкну́ўся в. — он всегда́ стреми́лся вы́ставиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ставіцца, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

1. Выдацца ўперад; высунуцца. Выставіцца з-за вугла, з акна.

2. Зак. да выстаўляцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ставіцца (высунуцца) sich hinuslehnen, sich hinusbeugen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. гл. выставіцца.

2. перан. Весці сябе манерна, стараючыся паказаць сябе з выгаднага боку; рысавацца (разм.).

В. на людзях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сунуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Паказацца адкуль-н.; выставіцца.

В. з акна.

2. Прасунуцца наперад.

Рота высунулася на паўкіламетра.

|| незак. высо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ставиться

1. (высунуться) вы́сунуцца, мног. павысо́ўвацца;

2. (похвастаться) разг. вы́ставіцца, пахвалі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мкнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Выставіцца, імкліва вырвацца наперад. А Ярына тым часам вымкнулася наперад і ледзь не грымнулася ў снег. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́гнецца; зак.

1. Выцягваючыся, выставіцца наперад.

Працягнуліся дзве пары рук.

2. Прадоўжыцца.

Даклад працягнуўся дзве гадзіны.

3. Расцягнуцца на якую-н. адлегласць.

Горад працягнуўся ўздоўж ракі на дзясяткі кіламетраў.

|| незак. праця́гвацца, -аецца.

|| наз. праця́г, -у, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)