МУЗЕ́І І ВЫ́СТАВАЧНЫЯ ЗА́ЛЫ ў архітэктуры,

будынкі, прызначаныя для работы ўстаноў, якія ажыццяўляюць камплектаванне, захоўванне, вывучэнне і папулярызацыю помнікаў гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры народа.

У будынках сучасных музеяў асн. функцыянальнымі элементамі з’яўляюцца выставачныя залы і сховішчы. Яны дапаўняюцца адм. памяшканнямі, б-кай, лекцыйнай залай, пакоямі для заняткаў, рэстаўрацыйнымі майстэрнямі, лабараторыямі Шматграннасць дзейнасці музея выяўляецца ў складанай аб’ёмна-планіровачнай структуры будынка, якая забяспечвае магчымасць паслядоўнага азнаямлення з экспанатамі, а таксама выбарачнай змены маршруту, экспазіцый, наладжвання часовых выставак і інш. Архітэктура такіх будынкаў як элемент эмацыянальнага ўздзеяння найчасцей стварае маст. вобраз, адпаведны яго тэматыцы.

На Беларусі вылучаюцца будынкі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Купалы Янкі літаратурнага музея ў Мінску, музея прыроды нац. парку Белавежская пушча ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Будынкі выставачных залаў прызначаны для арганізацыі перыяд. выставак твораў мастацтва, дасягненняў вытв-сці, навукі і тэхнікі. На Беларусі функцыянуюць павільёны Рэспубліканскага выставачнага цэнтра, Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа». Найбольшая выставачная зала твораў выяўл. мастацтва — рэсп. Мастацкая галерэя ў Мінску.

В.​І.​Анікін.

т. 11, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́ставачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́ставачны вы́ставачная вы́ставачнае вы́ставачныя
Р. вы́ставачнага вы́ставачнай
вы́ставачнае
вы́ставачнага вы́ставачных
Д. вы́ставачнаму вы́ставачнай вы́ставачнаму вы́ставачным
В. вы́ставачны (неадуш.)
вы́ставачнага (адуш.)
вы́ставачную вы́ставачнае вы́ставачныя (неадуш.)
вы́ставачных (адуш.)
Т. вы́ставачным вы́ставачнай
вы́ставачнаю
вы́ставачным вы́ставачнымі
М. вы́ставачным вы́ставачнай вы́ставачным вы́ставачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гандлёва-вы́ставачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гандлёва-вы́ставачны гандлёва-вы́ставачная гандлёва-вы́ставачнае гандлёва-вы́ставачныя
Р. гандлёва-вы́ставачнага гандлёва-вы́ставачнай
гандлёва-вы́ставачнае
гандлёва-вы́ставачнага гандлёва-вы́ставачных
Д. гандлёва-вы́ставачнаму гандлёва-вы́ставачнай гандлёва-вы́ставачнаму гандлёва-вы́ставачным
В. гандлёва-вы́ставачны (неадуш.)
гандлёва-вы́ставачнага (адуш.)
гандлёва-вы́ставачную гандлёва-вы́ставачнае гандлёва-вы́ставачныя (неадуш.)
гандлёва-вы́ставачных (адуш.)
Т. гандлёва-вы́ставачным гандлёва-вы́ставачнай
гандлёва-вы́ставачнаю
гандлёва-вы́ставачным гандлёва-вы́ставачнымі
М. гандлёва-вы́ставачным гандлёва-вы́ставачнай гандлёва-вы́ставачным гандлёва-вы́ставачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

музе́йна-вы́ставачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. музе́йна-вы́ставачны музе́йна-вы́ставачная музе́йна-вы́ставачнае музе́йна-вы́ставачныя
Р. музе́йна-вы́ставачнага музе́йна-вы́ставачнай
музе́йна-вы́ставачнае
музе́йна-вы́ставачнага музе́йна-вы́ставачных
Д. музе́йна-вы́ставачнаму музе́йна-вы́ставачнай музе́йна-вы́ставачнаму музе́йна-вы́ставачным
В. музе́йна-вы́ставачны (неадуш.)
музе́йна-вы́ставачнага (адуш.)
музе́йна-вы́ставачную музе́йна-вы́ставачнае музе́йна-вы́ставачныя (неадуш.)
музе́йна-вы́ставачных (адуш.)
Т. музе́йна-вы́ставачным музе́йна-вы́ставачнай
музе́йна-вы́ставачнаю
музе́йна-вы́ставачным музе́йна-вы́ставачнымі
М. музе́йна-вы́ставачным музе́йна-вы́ставачнай музе́йна-вы́ставачным музе́йна-вы́ставачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДОМ МАДЭ́ЛЕЙ у Мінску,

установа для распрацоўкі мадэлей адзення, абутку, галаўных убораў. Адкрыты ў 1948. Ажыццяўляе мадэліраванне і канструяванне швейных вырабаў для швейных прадпрыемстваў лёгкай прам-сці Беларусі, забяспечвае іх тэхн. дакументацыяй, прапагандуе новыя мадэлі і фасоны. Апрача стварэння прамысл. калекцыі адзення праводзіць метадычную работу, распрацоўвае перспектыўныя, выставачныя мадэлі. Неаднаразова дэманстраваў дасягненні бел. моды на міжнар. выстаўках, кірмашах і кангрэсах, у т. л. ў Балгарыі, Індыі, Канадзе, Францыі, Японіі і інш.

т. 6, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАКО́Ф’ЕЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 16.2.1936, г. Пскоў, Расія),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя В.​І.​Мухінай (1964). З 1964 мастак на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Працуе ў галіне маст. шкла. Сярод работ сталовы набор «Сталічны» (1965), выставачныя наборы «Агеньчык» (1970), «Кара́лі» (1972), дэкар. вазы «Мінск» (1968), «Полымя» (1969), «Урадлівасць» (1978), «Вадаспад» (1981), «Перамога» (1982), «Белы колер» (1987), «Курган славы» (1995), дэкар блюды «Святочны арнамент» (1988), «Беларусь» (1994) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю сілуэтаў, выдатным валоданнем матэрыялу, разнастайнасцю тэхнік выканання.

У.Пракоф’еў. Дэкаратыўныя вазы «Вадаспад». 1981.

т. 12, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЭ́МКА (Крамко) Георгій Паўлавіч

(н. 14.10.1946, в. Жукаў-Барок Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975). З 1981 на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Працуе пераважна ў галіне керамікі. Сярод твораў: рэльеф «Жніво» ў праектна-канструктарскім тэхнал. ін-це аўтаматызацыі і механізацыі ў Магілёве (1982), свяцільні ў рэстаране г. Талачын (1983), вазы ў пасольстве Беларусі ў Маскве (1993), выставачныя кампазіцыі «Рыбы» (1976), «Песня Хатыні» (1982), скульптура «Буслы» (1984), дэкар. формы «Хлябы» (1985), пласты «Помнікі мінуўшчыны» (1991—94) і інш.

Г.​А.​Фатыхава.

Г.Крэмка. Дэкаратыўная пластыка «Смутак». 1984.

т. 8, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛАГО́ДСКІЯ КАРУ́НКІ,

від рус. карункаў, плеценых на каклюшках (драўляных палачках); пашыраны ў Валагодскай вобл. Расіі. Плаўная лінія, якая ўтварае ўзор, не перарываецца, не перакрыжоўваецца і выступае ў выглядзе выплеценай тасьмы на фоне тонкай ажурнай «рашоткі». Карункапляценне тут пачало складвацца ў 16—17 ст., як промысел аформілася на пач. 19 ст. У 1968 створана аб’яднанне «Сняжынка». Да 1940-х г. пераважалі мерныя карункі для аздобы бялізны, пазней асн. прадукцыяй сталі адзінкавыя вырабы — посцілкі, сурвэткі, фіранкі з геаметрычным і раслінным узорамі; святочныя дэталі жан. адзення — каўнерыкі, жабо і інш., а таксама унікальныя выставачныя ўзоры. Валагодскія карункі адзначаны ў Парыжы залатым медалём (1925) і «Гран-пры» (1937), залатым медалём у Бруселі (1958).

Літ.:

Попова О.С., Каплан Н.И. Русские художественные промыслы. М., 1984.

Валагодскія карункі.
Да арт. Валагодскія карункі. Фіранка. 1946.

т. 3, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСТА́ЦКАЯ ГАЛЕРЭ́Я рэспубліканская Беларускага саюза мастакоў. Адкрыта ў 1973 у Мінску, да 1991 наз. Палац мастацтваў. Мае 3 выставачныя залы — жывапісу (пл. 1450 м²), графікі (пл. 670 м²), дэкар.-прыкладнога мастацтва (пл. 500 м²), вестыбюль з антрэсолямі (пл. 745 м², выкарыстоўваецца для экспазіцый), канферэнц-залу (на 100 месцаў). Невял. дворык з дэкар. вадаёмамі і малымі арх. формамі з’яўляецца дадатковай экспазіцыйнай плошчай для скульптуры і керамікі пад адкрытым небам. Прызначана для правядзення перыяд. выставак (персанальных, групавых, рэсп., замежнага мастацтва) і прапаганды мастацтва.

Пабудавана паводле праекта арх. С.​Мусінскага, Н.​Краўковай. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак, асіметрычны гал. ўваход якога падкрэслены вял. казырком. Пілоны падтрымліваюць гал. верхні аб’ём, прарэзаны жалезабетоннымі рэбрамі і падзелены на 2 часткі: ніжняя абліцавана керамічнай пліткай. верхняя мае стужачнае шкленне і завяршаецца вельмі высунутым карнізам.

Б.​А.​Крэпак, А.​А.​Воінаў (архітэктура).

Мастацкая галерэя рэспубліканская.

т. 10, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСВІ́ЖСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Адкрыты ў 1995 у г. Нясвіж Мінскай вобл. Пл. экспазіцыі 256 м², каля 4,2 тыс. адзінак асн. фонду, 7 залаў, з іх 2 выставачныя (2000). Сярод экспанатаў археал. знаходкі (кафля, шкляныя вырабы, дахоўка 16—18 ст.), соліды ВКЛ і Рэчы Паспалітай, напольны гадзіннік і фартэпіяна з замка Радзівілаў, сярэбраны кубак пач. 18 ст. з выявай Багуслава Радзівіла, бібліі 1 малітоўнікі 19 ст., карціны і асабістыя рэчы бел. мастака М.​К.​Сеўрука. У экспазіцыі нац. адзенне, вышываныя ручнікі, вырабы з саломкі і лазы, бандарныя вырабы 19 — пач. 20 ст. Музей праводзіць выстаўкі карцін бел. мастакоў, у т. л. мясцовых, вырабаў дэкар.-прыкладнога мастацтва, калекцый інш. музеяў. У дні фестываляў камернай музыкі ў ім адбываюцца навук.-практычныя канферэнцыі, прысвечаныя муз. і пісьмовай спадчыне Нясвіжчыны. З 1966 працуе аддзел музей-кватэра Сеўрука.

В.​У.​Шкрабіна.

т. 11, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)