вы́селкі, -лкаў.

Невялікае паселішча на новым месцы, якое вылучылася з іншага населенага пункта.

Жыць на выселках.

|| прым. вы́селкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́селкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. вы́селкі
Р. вы́селкаў
Д. вы́селкам
В. вы́селкі
Т. вы́селкамі
М. вы́селках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́селкі ед. нет вы́селки, вы́селок м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́селкі, ‑лак; адз. няма.

Невялікае паселішча, якое ўзнікла на новым месцы ў выніку перасялення з іншых населеных пунктаў. Калгас маленькі, не калгас — хутчэй хутар, выселкі. Хадкевіч. [Бабка:] — Чулі, можа, Сяльцо?.. Гэта — выселкі з нашае ж вёскі, двароў дзесяць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́селкі мн. Wiler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вы́селкі (БРС), вы́селаквыселкі’ (слаўг., Яшк.). Рус. вы́селки. Ад вы́селіць (гл. сяліць) з суф. ‑к‑, ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́селак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́селак вы́селкі
Р. вы́селка вы́селкаў
Д. вы́селку вы́селкам
В. вы́селак вы́селкі
Т. вы́селкам вы́селкамі
М. вы́селку вы́селках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́селки вы́селкі, род. вы́селак ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЖА́ВАРАНКАЎ (Мікалай Міхайлавіч) (7.8.1907, с. Стралецкія Выселкі Разанскай вобл., Расія — 5.8.1990),

сав. хімік і тэхнолаг. Акад. АН СССР (1962; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал. ін-т (1930), дзе і працаваў (з 1948 рэктар). У 1962—88 дырэктар Ін-та агульнай і неарган. хіміі і Ін-та новых хім. праблем АН СССР. Навук. працы па агульнай і неарган. хіміі, тэхналогіі неарган. матэрыялаў. Даследаваў гідрадынаміку, Маса- і цеплаабмен у працэсах адсорбцыі, рэктыфікацыі, малекулярнай дыстыляцыі. Прапанаваў спосабы аптымізацыі некаторых стадый вытв-сці аміяку і азотнай к-ты, прамысл. метады атрымання ізатопаў азоту ​15N і кіслароду ​18O высокай канцэнтрацыі, спосабы раздзялення стабільных ізатопаў лёгкіх элементаў. Дзярж. прэмія СССР 1953, 1984.

Літ.:

Н.М.Жаворонков. 2 изд. М., 1987.

М.М.Жаваранкаў.

т. 6, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)