вы́садка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. вы́садка
Р. вы́садкі
Д. вы́садцы
В. вы́садку
Т. вы́садкай
вы́садкаю
М. вы́садцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́садка ж. вы́садка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́садка ж.

1. (действие) выса́джванне, -ння ср., вы́садка, -кі ж.;

2. воен. вы́садка, -кі ж.;

3. см. вы́садки;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́садка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. высадзіць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫ́САДКА ў металаапрацоўцы, кавальская апрацоўка загатоўкі частковай яе асадкай з мэтай стварэння мясц. патаўшчэнняў за кошт памяншэння даўжыні. Бывае гарачая і халодная.

Гарачая высадка пры серыйнай вытв-сці робіцца на гарызантальна-ковачных і электравысадачных машынах (гл. Ковачная машына), пры дробнасерыйнай вытв-сці — на ковачных молатах або прэсах у кольцах ці штампах. Гарачай высадкай вырабляюць пакоўкі шасцерняў, клапанаў, фланцаў, валікаў і г.д. Халодная высадка на халодна-высадачных аўтаматах, вертыкальных крывашыпных і фрыкцыйных прэсах выкарыстоўваецца для вырабу балтоў, заклёпак, шруб, цвікоў, гаек і інш. вырабаў з дакладнымі памерамі і добрай якасцю паверхні.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́садка ж ussteigen n -s (з вагона); Lndung f -, -en (з карабля);

вы́садка паве́транага дэса́нту вайск bsetzen [Lnden] von Lftlandetruppen;

2. (раслін) uspflanzen n -s, Verpflnzung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́садзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

В. з карабля на бераг.

|| незак. выса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́садзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго (што). Даць магчымасць або прымусіць выйсці з вагона, судна і пад.

В. пасажыраў.

В. дэсант.

2. што. Перасадзіць у глебу (пра расаду, саджанцы).

В. памідоры з парнікоў.

В. кветкі ў грунт.

3. што чым. Пасадзіць вакол чаго-н.

В. пляцоўку кустамі.

4. што. Выбіць, выламаць моцным ударам (разм.).

В. дзверы.

|| незак. выса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выса́джванне, -я, н. і вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэса́нт

высадка войска’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэса́нт
Р. дэса́нту
Д. дэса́нту
В. дэса́нт
Т. дэса́нтам
М. дэса́нце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́садак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́садак вы́садкі
Р. вы́садка вы́садкаў
Д. вы́садку вы́садкам
В. вы́садак вы́садкі
Т. вы́садкам вы́садкамі
М. вы́садку вы́садках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)