вы́раджаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́раджаны вы́раджаная вы́раджанае вы́раджаныя
Р. вы́раджанага вы́раджанай
вы́раджанае
вы́раджанага вы́раджаных
Д. вы́раджанаму вы́раджанай вы́раджанаму вы́раджаным
В. вы́раджаны (неадуш.)
вы́раджанага (адуш.)
вы́раджаную вы́раджанае вы́раджаныя (неадуш.)
вы́раджаных (адуш.)
Т. вы́раджаным вы́раджанай
вы́раджанаю
вы́раджаным вы́раджанымі
М. вы́раджаным вы́раджанай вы́раджаным вы́раджаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́раджаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́раджаны вы́раджаная вы́раджанае вы́раджаныя
Р. вы́раджанага вы́раджанай
вы́раджанае
вы́раджанага вы́раджаных
Д. вы́раджанаму вы́раджанай вы́раджанаму вы́раджаным
В. вы́раджаны (неадуш.)
вы́раджанага (адуш.)
вы́раджаную вы́раджанае вы́раджаныя (неадуш.)
вы́раджаных (адуш.)
Т. вы́раджаным вы́раджанай
вы́раджанаю
вы́раджаным вы́раджанымі
М. вы́раджаным вы́раджанай вы́раджаным вы́раджаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́раджаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́раджаны вы́раджаная вы́раджанае вы́раджаныя
Р. вы́раджанага вы́раджанай
вы́раджанае
вы́раджанага вы́раджаных
Д. вы́раджанаму вы́раджанай вы́раджанаму вы́раджаным
В. вы́раджаны (неадуш.)
вы́раджанага (адуш.)
вы́раджаную вы́раджанае вы́раджаныя (неадуш.)
вы́раджаных (адуш.)
Т. вы́раджаным вы́раджанай
вы́раджанаю
вы́раджаным вы́раджанымі
М. вы́раджаным вы́раджанай вы́раджаным вы́раджаных

Кароткая форма: выраджана.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

часто́тна-вы́раджаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. часто́тна-вы́раджаны часто́тна-вы́раджаная часто́тна-вы́раджанае часто́тна-вы́раджаныя
Р. часто́тна-вы́раджанага часто́тна-вы́раджанай
часто́тна-вы́раджанае
часто́тна-вы́раджанага часто́тна-вы́раджаных
Д. часто́тна-вы́раджанаму часто́тна-вы́раджанай часто́тна-вы́раджанаму часто́тна-вы́раджаным
В. часто́тна-вы́раджаны (неадуш.)
часто́тна-вы́раджанага (адуш.)
часто́тна-вы́раджаную часто́тна-вы́раджанае часто́тна-вы́раджаныя (неадуш.)
часто́тна-вы́раджаных (адуш.)
Т. часто́тна-вы́раджаным часто́тна-вы́раджанай
часто́тна-вы́раджанаю
часто́тна-вы́раджаным часто́тна-вы́раджанымі
М. часто́тна-вы́раджаным часто́тна-вы́раджанай часто́тна-вы́раджаным часто́тна-вы́раджаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВЫ́РАДЖАНЫ ГАЗ,

квантавы газ, уласцівасці якога істотна адрозніваюцца ад уласцівасцей класічнага газу пры пэўных умовах. Гэта абумоўлена тоеснасцю аднолькавых часціц у квантавай механіцы (гл. Тоеснасці прынцып). Запаўненне часціцамі магчымых узроўняў энергіі залежыць ад наяўнасці на зададзеным узроўні інш. часціц. Таму залежнасць цеплаёмістасці і ціску выраджанага газу адрозніваецца ад ідэальнага класічнага газу; інакш выражаюцца патэнцыялы тэрмадынамічныя і інш. параметры.

Выраджаны газ існуе пры т-рах, меншых за тэмпературу выраджэння. Уплыў тоеснасці часціц больш істотны, пры меншай адлегласці паміж імі ў параўнанні з даўжынёй хвалі дэ Бройля. Т-ра выраджэння, што вызначае меры прыдатнасці класічнай тэорыі, вышэйшая пры меншай масе часціц газу і большай іх канцэнтрацыі. Напр., т-ра выраджэння электроннага газу ў металах каля 10000 К і таму гэты газ выраджаны пры ўсіх т-рах, пры якіх метал застаецца ў цвёрдым стане. Гл. таксама Квантавая вадкасць, Бозе-газ, Фермі-газ.

П.​С.​Габец.

т. 4, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́рожденный вы́раджаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wynaturzony

выраджаны; які вырадзіўся; скажоны; ненармальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КВА́НТАВАЯ СТАТЫ́СТЫКА,

раздзел статыстычнай фізікі, у якім вывучаюцца ўласцівасці сістэм тоесных мікрачасціц. Дала магчымасць тлумачыць многія фіз. з’явы, якія з пункту гледжання класічнай фізікі нельга было тлумачыць, напр., Планка закон выпрамянення абсалютна чорнага цела, электраправоднасць, цеплаёмістасць цвёрдых цел, звышцякучасць, звышправоднасць.

З квантавай механікі вынікае, што энергія такой сістэмы мае дыскрэтныя значэнні, а хвалевыя функцыі, якія апісваюць розныя станы сістэмы мікрачасціц сіметрычныя (гл. Бозе—Эйнштэйна статыстыка) або антысіметрычныя (гл. Фермі—Дзірака статыстыка) адносна перастановак часціц. В.Паўлі даказаў, што тып К.с. вызначаецца спінам часціц: часціцы з паўцэлым спінам (напр., электроны, нейтрына, пратоны) падпарадкоўваюцца К.с. Фермі—Дзірака (ферміёны), з цэлым спінам (напр., фатоны, альфа-часціцы) — Бозе—Эйнштэйна (базоны). Пры высокіх т-рах квантавыя эфекты неістотныя і формулы размеркавання часціц (пры адсутнасці знешніх палёў) пераходзяць у класічнае Максвела размеркаванне. Пры дастаткова нізкіх т-рах амаль усе ніжнія станы ферміёнаў будуць запоўненымі (выраджаны фермі-газ); базоны пры гэтых умовах імкнуцца перайсці ў стан з нулявым імпульсам (Бозе—Эйнштэйна кандэнсацыя).

Л.​І.​Камароў.

т. 8, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)