вы́плакацца, -плачуся, -плачашся, -плачацца; вы́плачыся; зак.

Аблягчыць сваё гора плачам.

|| незак. выпла́квацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плакацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́плачуся вы́плачамся
2-я ас. вы́плачашся вы́плачацеся
3-я ас. вы́плачацца вы́плачуцца
Прошлы час
м. вы́плакаўся вы́плакаліся
ж. вы́плакалася
н. вы́плакалася
Загадны лад
2-я ас. вы́плачся вы́плачцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́плакаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́плакацца сов. вы́плакаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́плакацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; заг. выплачся; зак.

Выліць, выказаць пачуцці слязьмі, наплакацца ўволю. Пані падлоўчая выплакалася, вылажыла з душы ўвесь свой смутак і гора і крыху заспакоілася. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плакацца sich usweinen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́плакаться вы́плакацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пропла́каться разг. прапла́кацца, вы́плакацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпла́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да выплакацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

Разм. Скончыць плакаць, выплакацца, паплакаўшы многа; наплакацца. Пэўна, старая праплакалася, занудзела, зняверылася... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wypłakać się

зак. выплакацца; паскардзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)