вы́паўзці, -зу, -зеш, -зе; вы́паўз, -зла; -зі; зак.

1. Выйсці паўзком, паўзучы.

В. праз шчыліну.

2. Павольна рухаючыся, з’явіцца.

З травы выпаўзла вужака.

З-за гары выпаўз аўтобус (перан.).

|| незак. выпаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́паўзці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́паўзу вы́паўзем
2-я ас. вы́паўзеш вы́паўзеце
3-я ас. вы́паўзе вы́паўзуць
Прошлы час
м. вы́паўз вы́паўзлі
ж. вы́паўзла
н. вы́паўзла
Загадны лад
2-я ас. вы́паўзі вы́паўзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́паўзшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́паўзці сов., прям., перен. вы́ползти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́паўзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.

Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу. // перан. Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы. Чарот. З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпо́ўзваць гл. выпаўзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыпаўза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Выпаўзці — пра ўсіх, многіх.

Вужакі павыпаўзалі на сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпаўзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыпаўза́ць, ‑ае; зак.

Выпаўзці ў вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ползти сов., прям., перен. вы́паўзці, мног. павыпаўза́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыпаўза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Выпаўзці — пра ўсіх, многіх. Павыпаўзалі вужакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)