вымовка

Том: 5, старонка: 278.

img/05/05-278_1482_Вымовка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Вы́вет ’вылік, выключэнні’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-рус. вывѣтъ ’выключэнне’ (з XV ст.). Корань той жа, што і ў савет, рус. ответ і інш.; параўн. ст.-рус. вѣтъ ’рада, дагавор’ (Фасмер, 2, 367), на думку Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнае ад *větiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначаць галінкай, выключаць’ (прасл. větь ’галінка’), тады вывет ’абмежаванне’, параўн. у Зізанія ц.-слав. извѣтъ, перакладзенае ст.-бел. вымовка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)