вы́мер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́мер вы́меры
Р. вы́меру вы́мераў
Д. вы́меру вы́мерам
В. вы́мер вы́меры
Т. вы́мерам вы́мерамі
М. вы́меры вы́мерах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выме́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выме́р выме́ры
Р. выме́ру выме́раў
Д. выме́ру выме́рам
В. выме́р выме́ры
Т. выме́рам выме́рамі
М. выме́ры выме́рах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выме́р, ‑у, м.

Разм. Вызначэнне велічыні, памераў чаго‑н.; вымярэнне. [Беразінец:] — У нас тут няма пэўных звестак, бо ніхто раней такіх вымераў не рабіў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерлы, -ая, -ае.

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.), або які знік, перавёўся (пра расліны).

Мамант — вымерлая жывёліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мерці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́мра вы́мруць
Прошлы час
м. вы́мер вы́мерлі
ж. вы́мерла
н. вы́мерла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́мершы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́мерлы, ‑ая, ‑ае.

Які вымер, не пакінуўшы патомства (пра род, сямейства і пад.). Момант — вымерлая жывёліна. // Які знік, перавёўся (пра расліны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мерці, ‑мра; зак.

1. Перамерці, не пакінуўшы патомства. Многія віды жывёл вымерлі яшчэ ў дагістарычную пару. // Загінуць ад недагляду. Вымер вулей пчол. // Перавесціся, знікнуць (пра расліны).

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку смерці жыхароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трагантэ́рый

(ад гр. trogon = які грызе + -тэрый)

выкапнёвы бабёр, які вымер у раннечацвярцічную эпоху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

dimension

[,daɪˈmenʃən]

n.

вымярэ́ньне n., выме́р, паме́р -у m.

of three dimensions — у трох выме́рах

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

А́РА,

агульная назва 2 родаў (Ara і Anadorhynchus) клінахвостых папугаяў атр. папугаепадобных. 18 відаў. Жывуць у лясах Паўн. і Паўд. Амерыкі. Як дэкар. птушкі завезены ў многія краіны свету. Найб. вядомыя ара чырвоны (Ara macao), ара блакітны (Ara ararauna), ара гіяцынтавы (Anadorhynchus hiacinthinus).

Гіяцынтавы ара даўж. да 1 м. Ярка афарбаваныя птушкі з доўгім хвастом. Дзюба моцная. Чароды ара часам шкодзяць пладовым дрэвам. Лёгка прыручаюцца і могуць «гаварыць». Некаторыя ахоўваюцца. Трохкаляровы ара вымер на Кубе ў 1880-я г.

т. 1, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)