ВЫКЛЮ́ЧНАЯ МЕ́РА ПАКАРА́ННЯ,

гл. ў арт. Смяротная кара.

т. 4, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хары́зма, -ы, ж.

Выключная абаяльнасць каго-н., асаблівая здольнасць уздзеяння на навакольных.

Чалавек з магутнай харызмай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́нікум

выключная ў якіх-н. адносінах асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. у́нікум у́нікумы
Р. у́нікума у́нікумаў
Д. у́нікуму у́нікумам
В. у́нікума у́нікумаў
Т. у́нікумам у́нікумамі
М. у́нікуме у́нікумах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выклю́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выклю́чны выклю́чная выклю́чнае выклю́чныя
Р. выклю́чнага выклю́чнай
выклю́чнае
выклю́чнага выклю́чных
Д. выклю́чнаму выклю́чнай выклю́чнаму выклю́чным
В. выклю́чны (неадуш.)
выклю́чнага (адуш.)
выклю́чную выклю́чнае выклю́чныя (неадуш.)
выклю́чных (адуш.)
Т. выклю́чным выклю́чнай
выклю́чнаю
выклю́чным выклю́чнымі
М. выклю́чным выклю́чнай выклю́чным выклю́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выклю́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).

Выключныя правы.

2. Асаблівы, незвычайны.

В. выпадак.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

Выключная заслуга вучонага.

Вырабы выключнай якасці.

|| наз. выклю́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выклю́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.

2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч. Шамякін. // Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу. Гурскі.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́нія, -і, ж.

1. Псіхічнае расстройства, якое характарызуецца павышанай псіхічнай актыўнасцю, узбуджанасцю (спец.).

2. Выключная засяроджанасць свядомасці, пачуццяў на якой-н. адной ідэі.

М. вялікасці.

М. праследавання.

3. перан. Хваравітая неадольная цяга да чаго-н.

М. пісаць вершы.

|| прым. маніяка́льны, -ая, -ае.

М. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераджа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць папераджальнага (у 2 знач.). [Масквічы] павінны ўсіх вучыць, усім быць прыкладам. Таму.. [Вольгу] зусім не здзівіла выключная ветлівасць і папераджальнасць, з якой спаткалі яе, звычайную сялянку, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фено́мен, ‑а, м.

1. Рэдкая, незвычайная, выключная з’ява. // Выдатны, выключны ў якіх‑н. адносінах чалавек. Янка Купала — літаратурны феномен беларускага народа.

2. У ідэалістычнай філасофіі — суб’ектыўны змест нашай свядомасці, які не адлюстроўвае аб’ектыўнай рэчаіснасці.

[Ад грэч. phainómenon — тое, што з’яўляецца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bezprzykładny

bezprzykładn|y

выключны; незвычайны;

~e męstwo — выключная мужнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)