вы́клеены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́клеены вы́клееная вы́клеенае вы́клееныя
Р. вы́клеенага вы́клеенай
вы́клеенае
вы́клеенага вы́клееных
Д. вы́клеенаму вы́клеенай вы́клеенаму вы́клееным
В. вы́клеены (неадуш.)
вы́клеенага (адуш.)
вы́клееную вы́клеенае вы́клееныя (неадуш.)
вы́клееных (адуш.)
Т. вы́клееным вы́клеенай
вы́клеенаю
вы́клееным вы́клеенымі
М. вы́клееным вы́клеенай вы́клееным вы́клееных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́клеены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́клеены вы́клееная вы́клеенае вы́клееныя
Р. вы́клеенага вы́клеенай
вы́клеенае
вы́клеенага вы́клееных
Д. вы́клеенаму вы́клеенай вы́клеенаму вы́клееным
В. вы́клеены (неадуш.)
вы́клеенага (адуш.)
вы́клееную вы́клеенае вы́клееныя (неадуш.)
вы́клееных (адуш.)
Т. вы́клееным вы́клеенай
вы́клеенаю
вы́клееным вы́клеенымі
М. вы́клееным вы́клеенай вы́клееным вы́клееных

Кароткая форма: вы́клеена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́клеены вы́клеенный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́клеены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выклеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́клеенный вы́клеены, мног. павыкле́йваны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ПО́ЛАЦКІ СШЫ́ТАК»,

рукапісны зборнік старадаўняй бел. музыкі 16—17 ст.; яркі ўзор бел. свецкай кантавай культуры. Выклеены з вокладкі уніяцкага служэбніка, набытага ў 1956 б-кай Ягелонскага ун-та ў Кракаве (Польшча). Папера зборніка выраблена паміж 1633—50 (паводле вадзяных знакаў), пераплецены служэбнік да 1680. Напачатку кніга належала уніяцкай царкве ў в. Астрамечава (Брэсцкі р-н). Апісаў зборнік польскі даследчык Е.​Голас. «П.с.» уключае больш за 60 вак. і інстр. муз. твораў з выразнымі стылявымі рысамі барока. Сярод іх шматгалосыя канты і псальмы, фрагменты царк. музыкі з лічбаваным басам (для выканання на аргане). Мясцовыя напаўфалькл. традыцыі спалучаюцца ў музыцы з італьян. і франц. ўплывамі. Інтанацыйны строй мелодый грунтуецца на слав. нар.-песенным меласе і тыповых кантавых, часам стэрэатыпізаваных, папеўках і кадэнцыйных зваротах. Сустракаюцца формульныя напевы, якія выконваліся на розныя паэт. тэксты. Стылістыка песенных і танц. твораў блізкая да стылістыкі кантаў і псальмоў. Тэксты рукапісу напісаны на лац., стараслав., старабел. мовах. Для запісу музыкі выкарыстаны 2 натацыі — круглая заходнееўрап. (т.зв. італьянская) для літургічных твораў, круглая італьян. і квадратная «кіеўская» для свецкіх. На аснове зборніка ў Польшчы выдадзена грампласцінка «Песні, танцы і паваны», на супервокладцы якой падкрэслена бел. паходжанне муз. твораў. Некат. творы «П.с.» ўключыў у свой рэпертуар ансамбль старадаўняй музыкі Бел. дзярж. філармоніі «Кантабіле» (які і даў зборніку назву), некалькі кантаў з рэстаўрыраваным бел. тэкстам выконвае маск. камерны хор «Віват». Музыка «П.с.» неаднаразова выконвалася па Бел. тэлебачанні і радыё.

Літ.:

Герасимова-Персидская Н.А. Партесный концерт в истории музыкальной культуры. М., 1983. С.35;

Gołos J. // Nowe spojrzenie na rękopis 10002 BJ. // Muzyka. 1973. № 3;

Касьцюкавец Л. «Полацкі сшытак» // Полацак. 1991. № 8.

Л.​П.​Касцюкавец, А.​І.​Мальдзіс.

т. 12, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)