вы́качацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.

2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца.

В. ў снег.

3. у чым. Пакачацца.

В. ў траве.

4. Паправіцца, выжыць (разм.).

Доўга хварэла, а потым выкачалася.

|| незак. выка́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́качацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́качаюся вы́качаемся
2-я ас. вы́качаешся вы́качаецеся
3-я ас. вы́качаецца вы́качаюцца
Прошлы час
м. вы́качаўся вы́качаліся
ж. вы́качалася
н. вы́качалася
Загадны лад
2-я ас. вы́качайся вы́качайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́качаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́качацца сов.

1. (разгладиться) вы́кататься;

2. (у што) разг. вы́валяться (в чём), обваля́ться (в чём), вы́кататься (в чём); (испачкаться — обо всём, многом — ещё) переваля́ться (в чём);

в. ў снег — вы́валяться (обваля́ться, вы́кататься) в снегу́;

3. разг. опра́виться, вы́жить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́качацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.

2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца. Выкачацца ў снег. // у чым. Пакачацца. Выкачацца ў траве. □ Неўзабаве ён [Этай] вярнуўся ўвесь заснежаны, нібы знарок выкачаўся ў гурбах. Бяганская.

3. Разм. Паправіцца, выжыць. Сяк-так ад хваробы выкачаўся [дзед]. Лынькоў. [Кастусь:] — Зноў я застаўся адзін, але не прапаў, выкачаўся сярод людзей. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кататься вы́качацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изваля́ться прост. вы́качацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у што.

Выкачацца, запэцкацца ў што-н.

У. ў гразь.

|| незак. ука́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́валяться прост. укача́цца, вы́качацца, упэ́цкацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переваля́тьсяI сов. (испачкаться) вы́качацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Выкачацца ў што‑н. Перакачацца ў снег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)