вы́зверыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Моцна, пераходзячы на крык, накінуцца на каго-н. (з папрокамі, лаянкай і пад.) або паглядзець са злосцю на каго-н.

|| незак. вызвяра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́зверыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́зверуся вы́зверымся
2-я ас. вы́зверышся вы́зверыцеся
3-я ас. вы́зверыцца вы́зверацца
Прошлы час
м. вы́зверыўся вы́зверыліся
ж. вы́зверылася
н. вы́зверылася
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́зверыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́зверыцца сов., прост.

1. заора́ть (на кого-л.);

2. посмотре́ть зве́рем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́зверыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм.

1. Моцна, пераходзячы на крык, накінуцца на каго‑н. (з папрокамі, лаянкай і пад.). — Марш у хату! — вызверыўся.. [Архіп] на жонку, падбег да варот і спытаў, нібы не ведаючы: — Хто там? Дуброўскі. Вызверыўся люты цар: — Дзе ахова? Дзе чыны? І куды глядзяць яны? Вітка.

2. Паглядзець са злосцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́зверыцца (на каго-н.) j-n nbrüllen; j-n nfahren*; grmmig drinschauen (глядзець зверам)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вы́зверыцца ’закрычаць са злосцю’; ’паглядаць зверам’ (БРС, Шат., КТС, Некр., Янк. Мат., Янк. II, Жд., 1, Інстр. III, Клім.). Да звер. Параўн. таксама звярэць, азвярэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вызвяра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да вызверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́зверыць (вочы) (БРС, КТС). Гл. вызверыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́зверыцца ’люта, раз’юшана, па-зверску глянуць’ (глус., Янк. II). Гл. вызверыцца ’тс’, адносна фанетыкі Карскі (1, 237 і наст.), Асоўскі (LSL., 3А, 1934, 49 і наст.), ДАБМ (карта 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які бесперастанку лапоча, трапечацца; шумлівы. Абапал машыны цягнуліся вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, несціханыя лапатлівыя асіны. Мележ.

2. Схільны многа і бесперастанку гаварыць; балбатлівы. Клопікаў збіраўся .. вызверыцца на гэтае лапатлівае стварэнне [Любку], але афіцэр лагодна махнуў рукой. Лынькоў. // Несціханы, шумны, балбатлівы. Антон, стомлены лапатлівай .. гаворкаю, маўчыць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)