вы́дрын

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́дрын вы́дрына вы́дрына вы́дрыны
Р. вы́дрынага вы́дрынай
вы́дрынае
вы́дрынага вы́дрыных
Д. вы́дрынаму вы́дрынай вы́дрынаму вы́дрыным
В. вы́дрын (неадуш.)
вы́дрынага (адуш.)
вы́дрыну вы́дрына вы́дрыны (неадуш.)
вы́дрыных (адуш.)
Т. вы́дрыным вы́дрынай
вы́дрынаю
вы́дрыным вы́дрынымі
М. вы́дрыным вы́дрынай вы́дрыным вы́дрыных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́дрын

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́дрын вы́дрына вы́дрына вы́дрыны
Р. вы́дрынага вы́дрынай
вы́дрынае
вы́дрынага вы́дрыных
Д. вы́дрынаму вы́дрынай вы́дрынаму вы́дрыным
В. вы́дрын (неадуш.)
вы́дрынага (адуш.)
вы́дрыну вы́дрына вы́дрыны (неадуш.)
вы́дрыных (адуш.)
Т. вы́дрыным вы́дрынай
вы́дрынаю
вы́дрыным вы́дрынымі
М. вы́дрыным вы́дрынай вы́дрыным вы́дрыных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́дрын вы́дрий, вы́дры (род. п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дрын, ‑а.

Які мае адносіны да выдры, належыць ёй. Выдрына нара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫ́ДРЫН Максім Львовіч

(14.8.1870, Масква — 31.5.1951),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.

т. 4, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Млекакормячая драпежная вадаплаўная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.

2. Пра злую няўжыўчывую жанчыну (разм., груб.).

|| прым. вы́дравы, -ая, -ае (да 1 знач.) і вы́дрын, -а (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дрий вы́дравы, вы́дрын.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дровый вы́дравы, вы́дрын.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЯЛІ́КАЕ БАЛО́ТА,

біялагічны заказнік у Расонскім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін і падтрымання экалагічнай раўнавагі і гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый. Пл. 650 га (1996). Размешчаны на балотным масіве Выдрын Мох на тэр. Юхавіцкага лясніцтва. Рэльеф цэнтр. ч. балотнага масіву градава-балоцісты. У раслінным покрыве пашыраны хваёва-кустова-сфагнавыя фітацэнозы і журавіны. Лясы пераважна хваёвыя, на асобных мінер. участках бярэзнік і ельнікі.

т. 4, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)