вы́драпаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́драпаны вы́драпаная вы́драпанае вы́драпаныя
Р. вы́драпанага вы́драпанай
вы́драпанае
вы́драпанага вы́драпаных
Д. вы́драпанаму вы́драпанай вы́драпанаму вы́драпаным
В. вы́драпаны (неадуш.)
вы́драпанага (адуш.)
вы́драпаную вы́драпанае вы́драпаныя (неадуш.)
вы́драпаных (адуш.)
Т. вы́драпаным вы́драпанай
вы́драпанаю
вы́драпаным вы́драпанымі
М. вы́драпаным вы́драпанай вы́драпаным вы́драпаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́драпаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́драпаны вы́драпаная вы́драпанае вы́драпаныя
Р. вы́драпанага вы́драпанай
вы́драпанае
вы́драпанага вы́драпаных
Д. вы́драпанаму вы́драпанай вы́драпанаму вы́драпаным
В. вы́драпаны (неадуш.)
вы́драпанага (адуш.)
вы́драпаную вы́драпанае вы́драпаныя (неадуш.)
вы́драпаных (адуш.)
Т. вы́драпаным вы́драпанай
вы́драпанаю
вы́драпаным вы́драпанымі
М. вы́драпаным вы́драпанай вы́драпаным вы́драпаных

Кароткая форма: вы́драпана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́драпаны

1. вы́царапанный;

2. нацара́панный, вы́царапанный;

1, 2 см. вы́драпаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРАФІ́ЦІ

(італьян. graffito мн. лік ад graffito літар. надрапаны),

старажытныя надпісы, зробленыя вострымі прадметамі на сценках будынкаў і розных рэчах. Графіці часта знаходзяць пры раскопках стараж. і сярэдневяковых гарадоў і паселішчаў у многіх краінах свету. Гэтыя гіст., прысвячальныя, магічныя і інш. надпісы маюць вял. значэнне для вывучэння рэлігіі, побыту, мовы, пісьменнасці стараж. і сярэдневяковых грамадстваў. На тэр. Беларусі найб. стараж. графіці 11 ст. знойдзены ў Сафійскім саборы ў Полацку. На вял. плоскім камені ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія яго будавалі: «Давидъ, Тоума, Микоула», «Петър, Воришько» і слова «Къпьсь». Графіці 12 ст. выяўлены на прасліцах, амфарах у Мінску, Навагрудку, Пінску, Віцебску, Друцку. Яны даюць звесткі аб імёнах, бытавой лексіцы. Графіці 13 ст. знойдзены ў Спаскай царкве ў Полацку, Благавешчанскай царкве ў Віцебску. Выяўлена некалькі графіці 15 ст., якія маюць дакладнае датаванне іх напісання, напр. графіці пра смерць Казіміра IV Ягелончыка, вял. князя ВКЛ і караля Польшчы, і ўступленне на трон яго сына Аляксандра. Косці з надпісамі і малюнкамі выяўлены на гарадзішчы Маскавічы (Браслаўскі р-н). Выкананнем да графіці блізкія берасцяныя граматы.

Г.В.Штыхаў.

т. 5, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)