вы́грузіцца, -ружуся, -рузішся, -рузіцца; зак.

Высадзіцца адкуль-н. з грузам.

Вайсковая часць выгрузілася з поезда.

|| незак. выгружа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́грузіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гружуся вы́грузімся
2-я ас. вы́грузішся вы́грузіцеся
3-я ас. вы́грузіцца вы́грузяцца
Прошлы час
м. вы́грузіўся вы́грузіліся
ж. вы́грузілася
н. вы́грузілася
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́грузіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́грузіцца сов. вы́грузиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́грузіцца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

Высадзіцца адкуль‑н. з грузам. Яшчэ ўночы часць выгрузілася з цягніка і стала на колы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грузиться вы́грузіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыгружа́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выгрузіцца — пра ўсіх, многіх. Пасажыры павыгружаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгрузіцца.

2. Зал. да выгружаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грузка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгрузіць і выгрузіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyładować się

зак.

1. выгрузіцца;

2. разрадзіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)