Выгро́зы ’прачуханка’, рус. ’пристрастка’ (Байк. і Некр.), выгро́за ’староннасць, прадузятасць’ (Бяльк.). Да выгража́ць ’пагражаць, палохаць’; параўн. польск. wygrażać ’тс’, што ўтворана ад гразіць ’пагражаць’ (гл.); не зусім яснае семантычнае развіццё, калі прыняць, што ў Бялькевіча правільна вызначана значэнне слова; параўн. таксама чэш. vyhrůzka ’пагроза’, рус. ’острастка’ і vyhrožovati ’пагражаць, палохаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выгро́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. выгро́за выгро́зы
Р. выгро́зы выгро́з
Д. выгро́зе выгро́зам
В. выгро́зу выгро́зы
Т. выгро́зай
выгро́заю
выгро́замі
М. выгро́зе выгро́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)