выгалаша́ць

‘абвяшчаць, прамаўляць, выказваць, спяваць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выгалаша́ю выгалаша́ем
2-я ас. выгалаша́еш выгалаша́еце
3-я ас. выгалаша́е выгалаша́юць
Прошлы час
м. выгалаша́ў выгалаша́лі
ж. выгалаша́ла
н. выгалаша́ла
Загадны лад
2-я ас. выгалаша́й выгалаша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выгалаша́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Выглаша́ць ’аб’яўляць’, рус. ’оглашать’ (Яруш.). З польск. wygłaszać ’прамаўляць, голасна паведамляць’, адпаведная беларуская форма была б *выгалашаць (з поўнагалоссем); параўн. галасі́ць ’крычаць на ўвесь голас’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)