вы́гадавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; -дуйся; зак.

Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці.

Дзяўчынка выгадавалася ў дзіцячым доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гадавацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гадуюся вы́гадуемся
2-я ас. вы́гадуешся вы́гадуецеся
3-я ас. вы́гадуецца вы́гадуюцца
Прошлы час
м. вы́гадаваўся вы́гадаваліся
ж. вы́гадавалася
н. вы́гадавалася
Загадны лад
2-я ас. вы́гадуйся вы́гадуйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́гадаваўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́гадавацца сов. вы́расти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гадавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці. Бацькоў сваіх Таццяна не ведала, яна выгадавалася ў дзіцячым доме. Васілёнак. — Тата, чаму мне не страшна ў лесе?.. — Таму, дачушка, — адказаў ляснік, — што ты ў лесе радзілася, выгадавалася і ўвесь час жывеш... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гадавацца гл. вырастаць, вырасці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́кідацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Выжыць, выгадавацца ў беднасці, у неспрыяльных умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́кормиться вы́карміцца; вы́гадавацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыгадо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Выгадавацца, узрасці — пра ўсіх, многіх. Павыгадоўваліся дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагадава́цца, ‑дуемся, ‑дуецеся, ‑дуюцца; зак.

Выгадавацца, вырасці — пра ўсіх, многіх. Жонкі ў .. [Піліпа Андрэевіча] няма, а дзеці пагадаваліся ўжо і ўсе трое жывуць, як кажуць, на сваім хлебе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́качаць (БРС), вы́кынчыць ’выкачаць бялізну’ (Бяльк.) з н устаўным, відаць, экспрэсіўнага паходжання, вы́качаццавыгадавацца, выжыць’ (БРС, КЭС, лаг.). Гл. качаць. Адносна апошняга значэння параўн. рус. дыял. вы́качаться ’акрыяць пасля хваробы’, укр. ви́качуватися ’валяцца, ляжаць доўга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)