вы́віхнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Зрушыцца ў суставе.

Палец вывіхнуўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́віхнуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́віхнецца вы́віхнуцца
Прошлы час
м. вы́віхнуўся вы́віхнуліся
ж. вы́віхнулася
н. вы́віхнулася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́віхнуцца сов. вы́вихнуться, подверну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́віхнуцца, ‑нецца; зак.

Зрушыцца з пастаяннага месца ў суставе. Палец вывіхнуўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вихнуться разг. вы́віхнуцца, звіхну́цца, вы́круціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца, аказацца пашкоджаным (пра ногі, рукі).

Нага падвярнулася.

2. перан. Выпадкова сустрэцца, аказацца побач або выпасці, прыйсціся на чыю-н. долю (разм.).

Падвярнуўся знаёмы.

Падвярнуўся зручны момант.

|| незак. падваро́чвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрыві́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм.

1. Вывіхнуцца, звіхнуцца; падвярнуцца. Рука спрывілілася.

2. перан. Зрабіць неасцярожны рух, памыліцца. [Жонка] была стрэлачніцай на станцыі, аднаго разу схібіла, .. спрывілілася, папала пад паравоз і асталася без нагі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́круціцца, -кручуся, -круцішся, -круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Адкруціўшыся, выпасці.

Шруба выкруцілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і вывіхнуцца (разм.).

Выкруцілася рука ў плячы.

3. Спрытна выслізнуць, вызваліцца.

В. з рук праціўніка.

4. перан. Выйсці з цяжкага становішча.

В. з бяды.

|| незак. выкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́вернуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскалываўшыся, выпасці, упасці.

Ад моцнага ветру вывернулася дрэва.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца (разм.).

Рука вывернулася ў плячы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх.

Вывернуліся рукавы кашулі.

4. Спрытным рухам, паваротам выслізнуць, вызваліцца, абмінуць перашкоду.

В. з рук праціўніка.

5. перан. Выйсці з цяжкага становішча (разм.).

В. з бяды.

|| незак. вываро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подвороти́ться

1. (загнуться — о краях) падгарну́цца; (о штанах) падкаса́цца; (о рукавах) закаса́цца;

2. (о ноге) падвярну́цца, вы́круціцца; (при вывихе) вы́віхнуцца, спрыві́ліцца; см. подверну́ться 2, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)