вы́варыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Здабыць што-н. пры дапамозе кіпячэння, выварвання.

В. соль з марской вады.

2. Варкай давесці да патрэбнай ступені гатоўнасці або пераварыць (у 2 знач.).

В. мяса.

3. Кіпячэннем ачысціць ад чаго-н.

В. бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́варыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́вару вы́варым
2-я ас. вы́варыш вы́варыце
3-я ас. вы́варыць вы́вараць
Прошлы час
м. вы́варыў вы́варылі
ж. вы́варыла
н. вы́варыла
Загадны лад
2-я ас. вы́вары вы́варыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́варыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́варыць сов., в разн. знач. вы́варить;

в. мя́са — вы́варить мя́со;

в. соль — вы́варить соль;

в. пля́мы на суке́нцы — вы́варить пя́тна на пла́тье;

в. бялі́зну — вы́варить бельё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́варыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Здабыць што‑н. пры дапамозе кіпячэння, выварвання. Выварыць клей з касцей.

2. Пазбавіць якіх‑н. якасцей, асаблівасцей шляхам доўгага кіпячэння, варкі. Выварыць мяса.

3. Кіпячэннем ачысціць ад чаго‑н. Выварыць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́варить сов., в разн. знач. вы́варыць, мног. павыва́рваць;

вы́варить мя́со вы́варыць мя́са;

вы́варить соль вы́варыць соль;

вы́варить пя́тна на пла́тье вы́варыць (павыва́рваць) пля́мы на суке́нцы;

вы́варить бельё вы́варыць бялі́зну;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́вараны вы́варенный; см. вы́варыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́варка ж. вы́варка; см. вы́варыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вараны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выва́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выварваць — выварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)