ВЫВАЗНЫ́Я ПРЭ́МІІ,
экспартныя прэміі, экспартныя субсідыі, фінансавыя льготы экспарцёрам пэўных тавараў; адзін са спосабаў стымулявання экспарту. Выкарыстоўваюцца дзяржавамі, манаполіямі, прадпрыемствамі, арг-цыямі і фірмамі для заахвочвання вывазу пэўных відаў прадукцыі з мэтаю пашырэння экспарту, завалодання знешнімі рынкамі, стварэння спрыяльных цэнавых умоў на замежных рынках. Вывазныя прэміі выступаюць у форме поўнага або частковага вызвалення экспарцёраў ад падаткаў, мытных і акцызных збораў, а таксама ў выглядзе прамога субсідзіравання экспарту.
У.М.Рудзянкоў.
т. 4, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вывазны́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вывазны́ |
вывазна́я |
вывазно́е |
вывазны́я |
| Р. |
вывазно́га |
вывазно́й вывазно́е |
вывазно́га |
вывазны́х |
| Д. |
вывазно́му |
вывазно́й |
вывазно́му |
вывазны́м |
| В. |
вывазны́ (неадуш.) |
вывазну́ю |
вывазно́е |
вывазны́я (неадуш.) |
| Т. |
вывазны́м |
вывазно́й вывазно́ю |
вывазны́м |
вывазны́мі |
| М. |
вывазны́м |
вывазно́й |
вывазны́м |
вывазны́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)