Выбіральная тэлефонная сувязь 3/180; 9/471

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

выбіра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заснаваны на ўласцівасці рабіць адбор, выбар. Выбіральнае паглынанне радыёізатопаў. Выбіральная асаблівасць атама. Выбіральнае міжсартавое скрыжаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбіра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выбіра́льны выбіра́льная выбіра́льнае выбіра́льныя
Р. выбіра́льнага выбіра́льнай
выбіра́льнае
выбіра́льнага выбіра́льных
Д. выбіра́льнаму выбіра́льнай выбіра́льнаму выбіра́льным
В. выбіра́льны (неадуш.)
выбіра́льнага (адуш.)
выбіра́льную выбіра́льнае выбіра́льныя (неадуш.)
выбіра́льных (адуш.)
Т. выбіра́льным выбіра́льнай
выбіра́льнаю
выбіра́льным выбіра́льнымі
М. выбіра́льным выбіра́льнай выбіра́льным выбіра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праду́мана-выбіра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праду́мана-выбіра́льны праду́мана-выбіра́льная праду́мана-выбіра́льнае праду́мана-выбіра́льныя
Р. праду́мана-выбіра́льнага праду́мана-выбіра́льнай
праду́мана-выбіра́льнае
праду́мана-выбіра́льнага праду́мана-выбіра́льных
Д. праду́мана-выбіра́льнаму праду́мана-выбіра́льнай праду́мана-выбіра́льнаму праду́мана-выбіра́льным
В. праду́мана-выбіра́льны (неадуш.)
праду́мана-выбіра́льнага (адуш.)
праду́мана-выбіра́льную праду́мана-выбіра́льнае праду́мана-выбіра́льныя (неадуш.)
праду́мана-выбіра́льных (адуш.)
Т. праду́мана-выбіра́льным праду́мана-выбіра́льнай
праду́мана-выбіра́льнаю
праду́мана-выбіра́льным праду́мана-выбіра́льнымі
М. праду́мана-выбіра́льным праду́мана-выбіра́льнай праду́мана-выбіра́льным праду́мана-выбіра́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

часто́тна-выбіра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. часто́тна-выбіра́льны часто́тна-выбіра́льная часто́тна-выбіра́льнае часто́тна-выбіра́льныя
Р. часто́тна-выбіра́льнага часто́тна-выбіра́льнай
часто́тна-выбіра́льнае
часто́тна-выбіра́льнага часто́тна-выбіра́льных
Д. часто́тна-выбіра́льнаму часто́тна-выбіра́льнай часто́тна-выбіра́льнаму часто́тна-выбіра́льным
В. часто́тна-выбіра́льны (неадуш.)
часто́тна-выбіра́льнага (адуш.)
часто́тна-выбіра́льную часто́тна-выбіра́льнае часто́тна-выбіра́льныя (неадуш.)
часто́тна-выбіра́льных (адуш.)
Т. часто́тна-выбіра́льным часто́тна-выбіра́льнай
часто́тна-выбіра́льнаю
часто́тна-выбіра́льным часто́тна-выбіра́льнымі
М. часто́тна-выбіра́льным часто́тна-выбіра́льнай часто́тна-выбіра́льным часто́тна-выбіра́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЦЫДАФІЛІ́Я

(ад лац. acidus кіслы + ...філія),

схільнасць клетачных структур афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (эазінам, кіслым фуксінам, пікрынавай кіслатой і інш.). Выбіральная адсорбцыя кіслых фарбавальнікаў вызначаецца шчолачнымі ўласцівасцямі тканкавых структур. Ацыдафілія разам з базафіліяй выкарыстоўваецца ў гісталагічнай практыцы, паталагічнай анатоміі, гематалогіі, анкалогіі і цыталогіі для адрознівання клетачных структур (напр., пры аналізе клетак крыві).

т. 2, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДГЕ́ЗІЯ

(ад лац. adhaesio прыліпанне),

1) счапленне паверхняў разнародных цвёрдых ці вадкіх целаў (фазаў) пры кантактаванні. Абумоўлена тымі ж прычынамі, што і адсорбцыя. Характарызуецца адгезійнай трываласцю — работай, неабходнай для раздзялення целаў у разліку на адзінку паверхні; цесна звязана з кагезіяй. Уплывае на мех. ўласцівасці кампазіцыйных матэрыялаў. Улічваецца пры нанясенні палімерных пакрыццяў, склейванні, спяканні, зварцы, луджэнні і інш., павялічвае трэнне.

2) У біялогіі адгезія клетак — здольнасць іх зліпацца паміж сабой і з рознымі субстратамі біял. і небіял. паходжання. Залежыць ад стану вонкавай паверхні плазматычнай мембраны і складу пазаклетачнага асяроддзя. Для ажыццяўлення адгезіі неабходна прысутнасць іонаў кальцыю і магнію. Паводле сучасных меркаванняў за міжклетачную адгезію адказныя глікапратэіды. Большасці клетак уласціва выбіральная адгезія. З яе парушэннем звязана здольнасць пухлінных клетак да метастазавання. На адгезіі заснавана агрэгацыя клетак.

т. 1, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)