выбухованебяспе́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выбухованебяспе́чны выбухованебяспе́чная выбухованебяспе́чнае выбухованебяспе́чныя
Р. выбухованебяспе́чнага выбухованебяспе́чнай
выбухованебяспе́чнае
выбухованебяспе́чнага выбухованебяспе́чных
Д. выбухованебяспе́чнаму выбухованебяспе́чнай выбухованебяспе́чнаму выбухованебяспе́чным
В. выбухованебяспе́чны (неадуш.)
выбухованебяспе́чнага (адуш.)
выбухованебяспе́чную выбухованебяспе́чнае выбухованебяспе́чныя (неадуш.)
выбухованебяспе́чных (адуш.)
Т. выбухованебяспе́чным выбухованебяспе́чнай
выбухованебяспе́чнаю
выбухованебяспе́чным выбухованебяспе́чнымі
М. выбухованебяспе́чным выбухованебяспе́чнай выбухованебяспе́чным выбухованебяспе́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выбухованебяспе́чны спец. взрывоопа́сный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выбухованебяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які лёгка ўзрываецца; небяспечны ў адносінах магчымасці ўзрыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взрывоопа́сный спец. выбухованебяспе́чны, узрыванебяспе́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КО́КСАВЫ ГАЗ,

гаручы газ, адзін з прадуктаў каксавання каменнага вугалю. Асн. кампаненты К.г. (у % па аб’ёме): вадарод (58—62), метан (24,5—26,5), аксід (5—7) і дыаксід вугляроду (1,5—3), азот (2—3,5). Выбухованебяспечны, таксічны. Найніжэйшая цеплата згарання 18—18,5 МДж/м³. Выкарыстоўваюць як паліва для прамысл. печаў, газавых рухавікоў, сыравіну ў хім. прам-сці.

т. 8, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭТА́Н,

арганічнае злучэнне з класа насычаных ацыклічных вуглевадародаў, CH3CH3; другі член гамалагічнага шэрагу алканаў; кампанент прыродных і нафтавых спадарожных газаў (да 10% ад агульнага аб’ёму).

Гаручы газ без колеру і паху, шчыльнасць 1,357 кг/м³ (0 °C), tкіп -88,63 °C. Добра раствараецца ў вуглевадародах. Сыравіна для атрымання этылену і вінілхларыду. У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Нетаксічны.

т. 18, кн. 1, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДНІКО́ВЫ ГАЗ,

гаручы газ, што вылучаецца звычайна ў кам.-вуг. шахтах. Бясколерны, лягчэйшы за паветра. Асн. кампанент — метан, мае таксама азот, вадарод, інертныя і інш. газы. Утвараецца ў радовішчах карысных выкапняў з арган. рэчываў пры гніенні, пад уздзеяннем цяпла, ціску, часам радыяцыі. У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Наяўнасць Р.г. ў рудніковай атмасферы (дапушчальная канцэнтрацыя 0,5—2% па аб’ёме) зніжае канцэнтрацыю кіслароду і можа прывесці да ўдушша.

т. 13, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНЗАІ́ЛУ ПЕРАКСІ́Д, бензаілу перакіс (C6H5COO)2, мал. м. 242,23; бясколерныя крышталі, tпл 106—108 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1,334∙10​3 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, дрэнна раствараецца ў спіртах, добра — у ацэтоне, бензоле, хларыраваных вуглевадародах. Выбухованебяспечны пры награванні і мех. уздзеянні. Выкарыстоўваецца як ініцыятар радыкальнай полімеразыцыі, ацвярджальнік поліэфірных смолаў, вулканізатар, адбельвальнік і дэзадарант для мукі, тлушчу і алею. Таксічны: выклікае апёкі скуры і слізістых абалонак, ГДК 5 мг/м³.

т. 3, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІТРАМЕТА́Н,

найпрасцейшае нітразлучэнне аліфатычнага раду, CH3NO2. Бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю, tкіп 100,8 °C, шчыльн. 1137,1 кг/м³. Добра раствараецца ў арган. растваральніках (акрамя аліфатычных вуглевадародаў), маларастваральны ў вадзе. Вогне- і выбухованебяспечны. У прам-сці атрымліваюць дэструктыўным нітраваннем прапану канцэнтраванай азотнай к-той у паравой фазе (400—700 °C). Выкарыстоўваюць як растваральнік для эфірацэлюлозных лакаў і смол, экстрагент араматычных вуглевадародаў, дабаўку да дызельнага паліва, высокакіпячае аднакампанентнае ракетнае паліва. Моцны яд, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м³.

т. 11, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антыгрызу́тны

(ад анты- + фр. grisouteux = выбухованебяспечны)

які мае адносіны да засцерагальных выбуховых рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)